Гэтак семдзесят гадоў таму менскія чыноўнікі ад літаратуры спынілі спробу вясковага школьніка з Вушаччыны беларусізаваць сусьветную дзіцячую клясыку. Звалі школьніка Васіль Быкаў, а распаведзены эпізод — цытата зь яго новага аўтабіяграфічнага твору.
Куфэрак творчае спадчыны Васіля Быкава радуе чытачоў ненадрукаванымі раней творамі. Пятнаццаты нумар недзяржаўнага часопіса “Дзеяслоў”, які толькі што зьявіўся з друку, распачаў публікацыю аўтабіяграфічных нататак пісьменьніка “Пункціры жыцьця”. Гаворыць галоўны рэдактар часопіса Барыс Пятровіч:
(Пятровіч: ) “Гэта запісы, якія былі зробленыя ў 1993 годзе Васілём Уладзімеравічам, і якія праляжалі ў Менску да гэтага часу. Мы пачалі друкаваць іх у гэтым нумары і будзем працягваць друкаваць у наступных нумарах, мажліва, да канца году”.
Рукапіс “Пункціраў жыцьця” ўвесь гэты час праляжаў у хатнім архіве менскае кватэры пісьменьніка. Гэта два сшыткі, сьпісаныя роўным акуратным почыркам, бяз правак, перакрэсьленьняў, уставак. Ад ужо вядомае аўтабіяграфічнае кнігі Быкава “Доўгая дарога дадому”, напісанай напрыканцы 1990-х у замежжы “Пункціры жыцьця” адрозьніваюцца зьместам, стылістыкаю, жанрам. Сцэны жыцьця аўтара, ягоных блізкіх, народу. Споведзь, запавет, наказ. Раман у фрагмэнтах.
Публікацыя ілюстраваная малюнкамі аўтара. А яшчэ арганічна дапоўненая эпісталярным разьдзелам. Зноў гаворыць Барыс Пятровіч:
(Пятровіч: ) “Гэта вельмі цікавая публікацыя перапіскі Васіля Быкава з настаўнікам Міколам Пашкевічам. Гэтая перапіска чытаецца як найцікавейшы раман. Там ёсьць і свая завязка, і свая кульмінацыя, і разьвязка свая”.
Маладому непахіснаму прапагандысту беларушчыны настаўніку зь Мядзельшчыны Міколу Пашкевічу Васіль Быкаў прысьвяціў аповесьць “Абэліск”. Іхная перапіска — сьведчаньне глыбіннае душэўнае повязі пісьменьніка і чытача.