Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Улады Беларусі працягваюць парушаць правы незалежных прафсаюзаў


Галіна Абакунчык, Менск Рада Міжнароднай канфэдэрацыі свабодных прафсаюзаў абмеркавала праблему парушэньня правоў незалежных прафсаюзаў у Беларусі.

Паседжаньне Рады прайшло ў Брусэлі напярэдадні адкрыцьця сэсіі Міжнароднай арганізацыі працы. Удзельнікі форуму выказваліся за прымяненьне параграфу 33 статуту МАП, які заклікае ўрады краінаў-сяброў арганізацыі да спыненьня стасункаў з урадам Беларусі. Канчатковае рашэньне ў гэтых пытаньнях будзе прынятае на сэсіі Міжнароднай арганізацыі працы, якая распачынаецца 1 чэрвеня. Каб прыцягнуць увагу грамадзкасьці да падзеі, Беларускі кангрэс дэмакратычных прафсаюзаў заплянаваў на 1 чэрвеня ў Менску акцыю пратэсту. Аднак яе правядзеньне сарвалі гарадзкія ўлады.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG