Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўракамісія прапануе бясплатныя візы для жыхароў памежжа, у тым ліку ў Беларусі


Аляксей Дзікавіцкі, Варшава Эўрапейская камісія запрапанавала ўвядзеньне зьменаў у візавы рэжым для краінаў-суседзяў Эўразьвязу, паводле якіх, прыкладам, беларусы, што жывуць у памежных з краінамі Зьвязу рэгіёнах, атрымліваць візы гэтых краінаў бясплатна.

Паводле прапановы Эўрапейскай камісіі – ураду Эўрапейскага Зьвязу – беларусы, якія жывуць не далей чым 50 кілямэтраў ад мяжы, прыкладам, з Польшчай, маглі б атрымліваць бясплатныя польскія візы тэрмінам на адзін год.

Пры гэтым жыхыры памежных рэгіёнаў маглі б ад’яжджаць ад мяжы ў глыб Польшчы не далей чым на 50 кілямэтраў і заставацца на польскай тэрыторыі да сямі дзён, але агулам ня болей, чым 3 месяцы цягам паловы году.

Цяпер бясплатныя візы Польшча выдае толькі грамадзянам Украіны, бо Кіеў, у адрозьненьне ад Менску, пагадзіўся каб узамен на бясплатныя візы для сваіх грамадзянаў палякі маглі наведваць Украіну увогуле бязь візаў.

Паводле польскіх дыпляматаў, прапанова Эўрапейскай камісіі можа ажыцьцявіцца ў найбліжэйшыя шэсьць месяцаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG