Спадар Мафтэр прыехаў у Менск 12 кастрычніка ў межах супольнага праекту Праграмы разьвіцьця ААН і ўраду Беларусі наконт пашырэньня кампутарных тэхналёгіяў.
(Радзівіноўскі: ) “13 кастрычніка спадар Мафтэр узяў удзел у донарскай сустрэчы з удзелам прадстаўнікоў Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Міністэрства эканомікі ды іншых партнэраў і атрымальнікаў дапамогі паводле праекту”.
Гэты праект мае на мэце спрыяць кампутарызацыі школаў, бібліятэк, няўрадавых арганізацыяў, а таксама парлямэнту Беларусі. Аднак 15 кастрычніка грамадзяніна ЗША Ільлю Мафтэра затрымалі ў гатэлі “Менск” і зьмясьцілі ў сьледчы ізалятар КГБ.
Пра гэта паведаміў старшыня КГБ Леанід Ерын:
(Ерын: ) “Ільля Мафтэр. Экспэрт. ПРААН. Які ўвогуле фінансаваў усе праграмы нашага адкрытага грамадзтва й гэтак далей і да таго падобнае — усе інфармацыйныя цэнтры, пачынаючы ад “Ратушы” гарадзенскай ды іншых. Гэта ўсё было пад яго праектам. Але разам з тым грамадзянін не забываўся класьці сабе ў кішэню. Сёньня ён затрыманы”.
Усе праекты Праграмы разьвіцьця ААН праходзяць строгі ўнутраны кантроль і аўдыт, падкрэсьліў спадар Радзівіноўскі:
(Радзівіноўскі: ) “Думаю, што гэта нейкія прыватныя інтарэсы спадара Мафтэра, якія зусім ня маюць дачыненьня да Арганізацыі Аб’яднаных Нацыяў. Да нас прэтэнзіяў не было афіцыйна ад ніводнай арганізацыі афіцыйнай, тым больш КГБ”.
Старшыня КГБ Леанід Ерын дадаў, што Ільля Мафтэр зьдзейсьніў злачынства, і патлумачыў якое:
(Ерын: ) “Для таго, каб зьвязацца, дапусьцім, з ЗША, вы плаціце афіцыйна пяць даляраў, а ён вось, Ільля Мафтэр, гэта робіць за тры даляры. Але два даляры — сабе ў кішэню”.
Як пазьней афіцыйна заявіў КГБ, спадар Мафтэр падазраецца ў злачынствах, прадугледжаных двума артыкуламі Крымінальнага кодэксу: групавое ўчыненьне маёмаснай шкоды без прыкметаў крадзяжу ў буйным памеры ды прадпрымальніцкая дзейнасьць без рэгістрацыі ці дазволу. Страты беларускіх апэратараў сувязі, у тым ліку дзяржаўнага “Бэлтэлекаму”, ад незаконнай дзейнасьці Ільлі Мафтэра склалі, паводле КГБ, каля 100 тысяч даляраў.
Амбасада ЗША ў Менску пацьвердзіла Радыё Свабода, што спадар Мафтэр арыштаваны, але адмовілся ад камэнтароў, патлумачыўшы гэта амэрыканскім законам пра асабістае жыцьцё.