“Зубры” аддавалі газэты людзям, а таксама пакідалі асобнікі на лаўках і парапэтах. Усяго, як паведамілі ў магілёўскай арганізацыі руху “Зубр”, было распаўсюджана каля 500 асобнікаў газэты. Ніводны чалавек падчас акцыі ня быў затрыманы.
Марыя Ўсьціновіч, Магілёў У пятніцу 8 кастрычніка ў Магілёве прайшла чарговая акцыя мясцовай арганізацыі руху “Зубр”. Маладыя людзі раздавалі “зуброўскую” газэту на цэнтральнай плошчы абласнога цэнтра – каля Дома саветаў, дзе разьмешчаныя Магілёўскі аблвыканкам і дзяржаўныя ведамствы.
Самае папулярнае
1