Чаму менавіта Івянец быў абраны для мерапрыемстваў зь іх удзелам? Як патлумачылі арганізатары мерапрыемстваў, Польшча зараз шырока адзначае 60-годзьдзе баявой апэрацыі “Бура”, якую ў часе Другой Усясьветнай вайны ажыцьцявілі фармаваньні Арміі Краёвай. Апэрацыя была скіраваная супраць нямецка-фашысцкага войска. Апроч фармаваньняў, якія знаходзіліся на тэрыторыях іншых акупаваных дзяржаў, удзел у ёй бралі “акаўцы”, што дзейнічалі на беларускай зямлі – і, у прыватнасьці, у раёне Івянца. На канфэрэнцыі, што прайшла ўчора ў Івянцы, гаварылася, што тут у гады вайны дзейнічала каля 8-9 соцень жаўнераў Арміі Краёвай. Вось якім меркаваньнем пра іх падзяліўся са мной жыхар Івянца Мікалай Куксо:
(Куксо: ) “Я, напрыклад, да іх стаўлюся станоўча. Барацьба “акаўцаў” была ня толькі барацьбой за Рэч Паспалітую ў межах 1772 года, але й насіла антыбальшавіцкі характар. Гэта добра. А з другога боку, Беларусь патрапіла б пад уладу Польшчы, і там праводзілася б такая ж палянізацыя, як цяпер праводзіцца на Беларусі татальная русыфікацыя. Так што хто яго ведае, як з гэтымі “акаўцамі”. Яны нейкі ўнёсак унесьлі і ў вызваленьне Беларусі, змагаючыся зь немцамі: і немцам далі, калі было паўстаньне ў Івянцы, і бальшавікам нейкую сілу падрывалі ў рэшце рэшт, і нейкую нацыянальную сьвядомасьць прабуджалі ў беларусаў. Так што хто яго ведае: вельмі складанае пытаньне наконт “акаўцаў”.
Як вынікае са словаў спадара Куксо, у жыхароў Івянца да “акаўцаў” стаўленьне неадназначнае. Чаму ж яны пакінулі пра сябе такую памяць?
Фармаваньні Арміі Краёвай, у тым ліку і пад Івянцом, узьніклі на знак пратэсту супраць Савецкай улады, што прыйшла сюды ў 1939 годзе. У шэрагі “акаўцаў” уступалі жыхары навакольных вёсак, якія не хацелі калгасаў, баяліся Сібіры й разьлічвалі, што з дапамогай гэтай вайсковай арганізацыі яны вернуць сюды парадкі, якія былі тут пры ўладзе Польшчы. З другога боку, тут жа, у лясох, дзейнічалі партызаны, таксама зь мясцовых людзей, якія змагаліся за Саветы.
1 сьнежня 1943 года з Масквы паступіў загад савецкім, ці як тут казалі расейскім партызанам, раззброіць “акаўцаў”. Калі тыя не падпарадкоўваліся, былі каманды такіх жаўнераў Арміі Краёвай расстрэльваць. Інакш кажучы, адны мясцовыя хлопцы мусілі забіваць такіх жа мясцовых хлопцаў, якія дзейнічалі пад сьцягам іншай краіны. У выніку “расейскія” партызаны палілі хаты й забівалі “польскіх” партызан, і наадварот, “польскія”– “расейскіх”. Такім чынам, у гэтай мясцовасьці ішла звычайная братазабойчая вайна. Так тутэйшае насельніцтва ў гады вайны сталася закладнікам польска-савецкага супрацьстаяньня. Вось што на гэты конт зазначыў мне вядомы гарадзенскі гісторык Іван Крэнь:
(Крэнь: ) “Я быў членам дзяржаўнай камісіі, якая ў 1994 годзе прымала рашэньне па Арміі Краёвай. Мы лічым так, што Армія Краёвая – гэта армія іншай краіны. Армія польскай дзяржавы. Прынята такое рашэньне, што такая армія была. Яна не стваралася ўрадам Беларусі ці там Савецкага Саюзу. Яна стваралася ўрадам Польшчы ў Англіі. І адносіны да яе, і адносіны Арміі Краёвай з савецкімі партызанамі залежалі ад палітычных адносінаў паміж Масквой і Лёнданам. Добрыя адносіны – Армія Краёвая дзейнічала разам з савецкімі партызанамі, праводзілі разам апэрацыі супраць немцаў. Як там паміж Сталінам і лонданскім урадам гублялася паразуменьне, то і краёўцы дзейнічалі супраць партызан, часам і разам зь немцамі. Усё было вельмі неадназначна”.