Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Цытаты мінулага – 14 чэрвеня


Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскі Беларуская прэса розных гадоў 14 чэрвеня.

“Віцебскі пролетарый”, 1934 год. Пра перасоўную выставу мастацтва БССР:

“Вялікай увагі заслугоўваюць карціны рабочага Дамінскага, якія выдзяляюцца як сваім майстэрствам, так і палітычнай вытрыманасцю. Карціны Дамінскага “Выезд у поле”, “Прапрацоўка рашэнняў 17 з’езда”, “Піонератрад” настолькі блізкі па свайму зместу і сучаснасці нашым задачам, што іх разумее кожны працоўны. Аўтар гэтых карцін рабочы… Толькі пры савецкай уладзе стала магчымым кожнаму працоўнаму развіваць свае творчыя здольнасці”.

“Беларуская газэта”, 1944 год:

“Менскі Беларускі Тэатар у гэтым месяцы арганізуе шэраг паказаў драмы “Загубленае жыцьцё”, якая карыстаецца у Менскага гледача вялікай удачаю, — для жаўнераў і афіцэраў БКА. Неўзабаве адбудзецца чытка адноўленае пісьменьнікам Ліманоўскім драмы Чачота “На Купальле”, якая потым будзе пастаўленая на сцэне… Закончанае вывучэньне вакальных партыяў опэры “Усяслаў Чарадзей”. Рэжысэр прыступіў да сцэнічных рэпетыцыяў. Пастаноўкай кіруе рэжысэр сп. Сэлях, мастацкім афармленьнем — Алтуф’еў”.

“Народная газета”, 1994 год:

“Мы, журналісцкі калектыў “Народнай газеты”, з вялікай занепакоенасцю і трывогай назіраем за ўціскам, палітычнымі ганеннямі, якія чыняцца ўладнымі структурамі нашым калегам — супрацоўнікам радыёстанцый “Беларуская маладзёжная”, “Крыніца”, газет “Свабода”, “Наша ніва”, іншых выданняў дэмакратычнага накірунку… Звяртаемся да ўсіх творчых саюзаў рэспублікі, вытворчых калектываў, усіх сумленных людзей узняць голас пратэсту супраць наступу на свабоду слова. Бо без свабоды сродкаў масавай інфармацыі няма і не можа быць свабоднага грамадзтва”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG