Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзяніс Мельянцоў: “Мяккае кіраваньне” дэмакратыяй"


Юры Дракахруст, Прага Вынікі выбараў у Расеі, магчымая рэакцыя на іх Захаду, адносіны Расеі і Захаду пасьля расейскіх выбараў – на гэтыя тэмы Юры Дракахруст гутарыць з палітолягам Дзянісам Мельянцовым.

Мельянцоў: "Для мяне вынікі выбараў цалкам чаканыя. Гледзячы па тым, што прайшло ня дзьве, а чатыры партыі , можна сказаць, што расейскае кіраўніцтва абрала шлях "мяккага кіраваньня" дэмакратыяй. І я б пагадзіўся са шматлікімі камэнтатарамі, якія кажуць, што ў Расеі паступова надыходзяць тыя ж тэндэнцыі, што і ў Беларусі, але гэта ідзе больш павольным, больш лагодным шляхам , чым у Беларусі.

Прычын гэтаму шмат. Расея ўсё ж дастаткова вялікая дзяржава, дастаткова ўплывовая на міжнароднай арэне, таму ёй даводзіцца карэктаваць свой курс у адпаведнасьці з міжнароднымі нормамі".

Ю.Дракахруст: "Якой будзе рэакцыя Захаду на расейскія думскія выбары? Рэакцыі і на ступень справядлівасьці і празрыстасьці гэтых выбараў і на фактычны вынік, на тое, што Расея такая, якая яна ёсьць?"

Мельянцоў: "Гледзячы на тым, што ў Расеі не атрымалася назіраньне АБСЭ з-за тых перашкодаў, якія чынілі расейскія ўлады, хутчэй за ўсё рэакцыя міжнароднай супольнасьці будзе адмоўная. Адсутнасьць міжнародных назіральнікаў ужо ставіць пад сумнеў справядлівасьць і празрыстасьць гэтых выбараў.

Аднак у прызнаньні ці непрызнаньні выбараў адыграе статус Расеі, як вялікай дзяржавы, як ядзернай дзяржавы. Таму Захад хутчэй за ўсё прызнае гэтыя выбары, там ня будзе такой сытуацыі, як з Беларусьсю. З Расеяй трэба лічыцца і супрацоўнічаць. Хутчэй за ўсё, Захад зараз ня пойдзе на ізаляцыю Расеі".

Дракахруст: "Дзяніс, як, на Ваш погляд, паўплывае ідэалягічны фон выбараў на адносіны Расеі зь Захадам?"

Мельянцоў: “Што тычыцца антызаходніцкага фону гэтых выбараў, я лічу, што гэта дастаткова кан’юнктурная рэч. Расея зараз вельмі слабая, каб пачынаць зараз сапраўдную канфрантацыю, новую "халодную вайну" з Захадам. Расея гэтага проста ня вытрымае, і ёй гэта непатрэбна. Гэта быў чыста электаральны крок. І пазьней рыторыка і Пуціна, і сілавых міністраў крыху памякчэе.

Шмат што будзе залежыць ад прызнаньня ці непрызнаньня вынікаў гэтых выбараў. Калі Захад пойдзе на непрызнаньне, што малаімаверна, то антызаходніцкія настроі ў расейскім кіраўніцтве ўзмацняцца. Аднак хутчэй за ўсё яны пойдуць на спад".

• Барыс Нямцоў: “Пуцін стаў Лукашэнкам”, 2.12.2007 • Экзыт-пол ВЦИОМ: прайшлі 4 партыі, 2.12.2007 • Паводле экзыт-полу Фонду “Общественное мнение” ў Думу прайшлі 4 партыі, 2.12.2007 • На выбарах у заканадаўчы сход Камчаткі “Единая Россия” набірае больш за 70%, 2.12.2007 • 66% расейцаў упэўненыя, што выбары ў Думу несвабодныя, 2.12.2007 • Г.Каспараў: “Гэта выбары бяз выбару”, 2.12.2007 • І.Рынкевіч: “Парлямэнцкая кампанія ў Расеі ўсё больш нагадвае “лукашызацыю” выбарчага працэсу і ў гэтай краіне”, 2.12.2007 • Фотарэпартаж: Як галасавалі расейцы ў Менску?, 2.12.2007 • Як галасавалася расейскім беларусам? , 2.12.2007 • Расея: Генадзі Зюганаў ня верыць, што галасы падлічаць правільна, 2.12.2007 • А.Кароль: “У Расеі будзе “калектыўны Пуцін”, 1.12.2007 • Апытаньне: чым розьняцца і чым падобныя выбары ў Расеі і Беларусі? , 1.12.2007
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG