БАГДАНОВІЧ Глеб (1913, Вільня -- 1960-я?, г.п. Рудзенск, Пухавіцкі р-н Менскай вобл.), бел. паліт. і вайсковы дзяяч, публіцыст, доктар мэдыцыны. Сын В.Багдановіча. Скончыў Віленскую беларускую гімназію, мэдычны ф-т Віленскага ун-ту. Быў сябрам Беларускай студэнцкай карпарацыі «Скарынія» ў Вільні, друкаваўся ў час. «Новая варта». Падчас нямецкай акупацыі працаваў доктарам у Івянцы на Валожыншчыне. Удзельнічаў у нацыянальным падпольным руху, быў сябрам Беларускай незалежніцкай партыі. З траўня 1944 афіцэр Беларускай краёвай абароны. З ліп. 1944 знаходзіўся ў дэсантным баталёне «Дальвіц». Браў удзел у падпольным антыкамуністычным руху, спачатку ў Беларусі, а з 1945 у Польшчы, куды прарваўся з групай АК «Лялюся». Зь лета 1945 жыў і працаваў доктарам на Беласточчыне. Быў прызваны ў польскае войска, у рангу паручыка служыў старэйшым палкавым лекарам. 14.4.1949 арыштаваны польскай Службай бясьпекі і дэпартаваны ў СССР. Зьняволеньне адбываў у Варкуце. Пасьля вяртаньня ў Беларусь жыў у Рудзенску, працаваў доктарам. Літ.: Антысавецкія рухі. (Крыніца: Леанід Маракоў. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асьветы, грамадзкія і культурныя дзеячы 1794—1991)
***
Ад 1 верасьня на сайце “Мартыралёг Беларусі” друкуюцца біяграмы ахвяраў камуністычных рэпрэсіяў - усяго каля 60 тысячаў імёнаў людзей, якія былі расстраляныя, зьняволеныя ў канцлягерах, высланыя зь Беларусі ў гады савецкага тэрору.
Штодня ад 1 верасьня да 10 сьнежня – Усясьветнага дня правоў чалавека – у эфіры “Свабоды” мы узгадваем адно імя, успамінаем пра адно жыцьцё, расказваем пра адзін лёс з сотняў тысячаў, абарваных камуністычным рэжымам.
Сьпісы ахвяраў - на сайце martyraloh.org - даступныя праз сайт svaboda.org.