«У Малдове адключана важны энэргетычны блёк, і лініі электраперадач максымальна загружаныя», — паведаміла Малдоўская служба Радыё Свабода з спасылкай на энэргетычнага апэратара Малдовы Moldelectrica.
Дапамога Румыніі дазволіць гарантаваць бясьпечную працу энэргасыстэмы і перадухіліць магчымыя перагрузкі.
Кампанія заклікала грамадзян Малдовы рацыянальна спажываць электраэнэргію, асабліва ў гадзіны пік, «каб зьнізіць рызыку перагрузкі і магчымых адключэньняў».
У ноч на 6 сьнежня расейскія войскі з выкарыстаньнем баявых дронаў і ракет абстраляла энэргетычныя аб’екты ў Чарнігаўскай, Кіеўскай, Адэскай, Днепрапятроўскай, Львоўскай і іншых рэгіёнах Украіны. У выніку абстрэлаў раненьні атрымалі сама меней 8 чалавек, у тым ліку 11-гадовы хлопчык. Шмат разбурэньняў у гаспадарчым і жылым сэктары.
Форум