Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Затрыманы адзін з заяўнікoў Сацыяльнага маршу М.Пашкевіч


Алесь Дашчынскі, Менск Сёньня міліцыянты затрымалі аднаго з заяўнікоў Сацыяльнага маршу, намесьніка кіраўнака моладзевай структуры АГП "Маладыя дэмакраты" Міхаіла Пашкевіча. А таксама актывістаў Зьмітра Кавалгіна, Мікалая Сергіенку і Сяргея Клюева.

Мы датэлефанаваліся да Міхаіла Пашкевіча. Ён сказаў, што ўсе затрыманыя і ён асабіста знаходзяцца ва ўпраўленьні міліцыі на транспарце.

Паводле Міхаіла Пашкевіча, міліцыянты вінавацяць іх ў парушэньні парадку правядзеньня масавых мерапрыемстваў.

Больш ён нічога не паведаміў, бо сказаў, што міліцыянты патрабуюць выключыць тэлефон.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG