Лінкі ўнівэрсальнага доступу

В.Бойка: “Беларусь як краіна і як культурная зьява – суцэльна постмадэрновая”


Аляксей Знаткевіч, Прага Госьць “Начной Свабоды” – паэт Валянцін Бойка з Мазыра.

Знаткевіч: “Калі вы прадстаўлялі свае вершы, вы сказалі, што яны пра жыцьцё ў тым ліку і беларускага постмадэрну, калі разам суіснуюць сьвятасьць, абсурд, розум, бязглузьдзіца... А што для вас выглядае найбольш абсурдным і бязглуздым у цяперашнім беларускім жыцьці?”

Бойка: “Ведаеце, Беларусь сама як краіна і як геапалітычная і культурная зьява – суцэльна постмадэрновая. Толькі ў нашай краіне ёсьць два варыянты дзяржаўнай сымболікі, дзьве мовы, два гімны, таму шукаць тут большы ці меншы абсурд цяжка, ён сустракаецца паўсюдна, ён расьсяроджаны ў навакольнай прасторы. Застаецца толькі пісаць вершы, каб неяк асэнсаваць яго”.

Знаткевіч: “Усё ж такі ёсьць краіны, дзе ёсьць і некалькі дзяржаўных моваў, розныя варыянты дзяржаўных сьцягоў, дзе розныя палітычныя сілы спрачаюцца наконт дзяржаўнага сьцяга – Беларусь ня вынятак...”

Бойка: “Так, але ва ўмовах Беларусі, калі існаваньне адзінай беларускай нацыі ёсьць няспрэчным, дзякуй богу, фактам, гэтая сытуацыя выглядае гістарычна абумоўленай, але з гледзішча разьвіцьця іншых беларускіх нацый крыху алягічнай. У гэтым драматызм беларускай сытуацыі. Калі пра Раесю сьпяваюць у песьнях "Ад Волгі да Енісея – Расея, мая Расея", то Беларусь характарызуюць так: "Паміж Польшчай і Расіяй, між Літвой і Ўкраінай – полька беларуская". Гэтае становішча "паміж" і спрычынілася да цяперашняй сытуацыі”.

“Самая змрочная часіна бывае перад сьвітаньнем”

Знаткевіч: “А што вас, наадварот, у гэтым жыцьці радуе і грэе?”

Бойка: “Тое, што ў мяне, найперш, ёсьць сябры, зь якімі мне цікава сустракацца, цікавая праца, тое, што я магу чытаць вершы і чытаць іх на публіцы. Радуе тое, што ёсьць цікавыя людзі, якія яшчэ не зьвяліся са сьвету, і ёсьць заўсёды пэрспэктывы ў жыцьці, якім бы змрочным ні быў час. Кажуць, самая змрочная часіна бывае перад сьвітаньнем”.

Знаткевіч: “Ці маглі б вы коратка сказаць пра плюсы і мінусы вашага студэнцкага жыцьця?”

Бойка: “Што тычыцца мінусаў, то яны неўпрыкмет забыліся, я памятаю толькі добрае. Добра тое, што мне давялося вучыцца разам зь цікавымі людзьмі, цікавыя людзі вучылі мяне. Рознае здарадася. Бывала, што мы "ставілі на вушы" ўнівэрсытэт некалькі разоў, менавіта наша студэнцкая тусоўка... Нас часам узнагароджвалі, часам выклікалі ў дэканат... Жыцьцё было даволі насычанае і кантрастнае, але збольшага ў мяне засталіся пазытыўныя ўспаміны”.

Знаткевіч: “А якія плюсы і мінусы вашай цяперашняй працы?”

Бойка: “Плюс у тым, што я кіраўнік клюбу аматараў паэзіі ,магу сустракацца з маладымі людзьмі, са сваімі раўналеткамі і крыху маладзейшымі, можам разам абмяркоўваць творчасьць адзін аднаго, пісаць вершы. Мінус – як і ва ўсіх, хто працуе ў сфэры культуры: ня вельмі высокі заробак. Пакуль у мяне яшчэ няма ўласнай сям''і – можна пацярпець”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG