Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паўла Юхневіча адвезьлі ў суд Савецкага раёну


Любоў Лунёва, Менск Паўла Юхневіча супрацоўнікі міліцыі адвезьлі з турмы на Акрэсьціна ў суд Савецкага раёну Менску. Яго абвінавачваюць у нецэнзурнай лаянцы падчас затрыманьня 23 жніўня.

У той вечар Паўла затрымалі разам з гледачамі і акторамі “Вольнага тэатра”. Тады Павал Юхневіч выклікаў “хуткую дапамогу” і зьехаў у шпіталь, але ягонае прозьвішча ўжо было занесенае ў сьпісы затрыманых. З затрыманых гледачоў і актораў ніхто не адбываў арышт, таму паплечнікі Паўла не разумеюць, зь якой прычыны распачалі супраць яго адміністрацыйную справу.

Судзьдзя Людміла Савасьцян выпісала позву на 19 кастрычніка на 11 гадзін раніцы і сказала, што Павал Юхневіч можа быць вольны. Але міліцыянты зацягнулі яго ў машыну, патлумачыўшы ягоным сябрам, што папросту завязуць яго ў міліцыю расьпісацца ў паперах. Калі людзі прыехалі ў міліцыю. Ім адказалі, што Юхневіча няма, і нібыта яго выпусьцілі на вуліцы Кульман. Ніхто не паверыў гэтай інфармацыі, людзі засталіся чакаць Паўла каля будынку міліцыі.

Калісьці ў такой сытуацыі апынуўся Юры Хадыка, і міліцыянты трымалі яго ў дзяжурнай частцы да раніцы, а потым адвезьлі ў суд.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG