Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мартыралёг “Свабоды”: Канстанцін Абражэвіч


Радыё Свабода Сто імёнаў, сто лёсаў, сто дзён

АБРАЖЭВІЧ Канстанцін Іванавіч, нар. 31.12.1903 у г. Менск, беларус, з рабочых, пачатк. адукацыя, інструктар практычнай язды ў Школе шафёраў. Жыў: Менск, вул. Майсееўская 6, кв.1. Арыштаваны 37.10.14. Асуджаны 37.11.13 пастановай НКВД СССР і Пракурора СССР як член а/с шпіёнскай арг. паводле арт. 68б КК БССР да ВМП Расстраляны ў Менскай турме 37.11.21. 58.12.04 справа пераглядалася Вайсковым трыбуналам БВА. КГБ БССР 13345-с

***

Ад 1 верасьня на сайце “Мартыралёг Беларусі” друкуюцца біяграмы ахвяраў камуністычных рэпрэсіяў - усяго каля 60 тысячаў імёнаў людзей, якія былі расстраляныя, зьняволеныя ў канцлягерах, высланыя зь Беларусі ў гады савецкага тэрору.

Штодня ад 1 верасьня да 10 сьнежня – Усясьветнага дня правоў чалавека – у эфіры “Свабоды” мы узгадваем адно імя, успамінаем пра адно жыцьцё, расказваем пра адзін лёс з сотняў тысячаў, абарваных камуністычным рэжымам.

Сьпісы ахвяраў - на сайце martyraloh.org - даступныя праз сайт svaboda.org.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG