Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдыюм аб’яднаных дэмсілаў зьбіраўся ў Вільні


Алесь Дашчынскі, Менск Сёньня ў Вільні адбылося рабочае паседжаньне прэзыдыюму аб’яднаных дэмакратычных сілаў.

Паводле старшыні АГП Антоля Лябедзькі, вырашана ў сьціслыя тэрміны ратыфікаваць і падпісаць пагадненьне пра ўдзел у будучых парлямэнцкіх выбарах, а таксама распрацаваць плян кампаніі з улікам таго, што могуць быць і датэрміновыя выбары.

Таксама вырашаны шэраг пытаньняў, зьвязаных зь дзейнасьцю структур, якія дапамагалі б весьці падрыхтоўку як да выбарчай кампаніі, так і да Сацыяльнага і Эўрапейскага маршаў.

На пытаньне, чаму паседжаньне праводзілася па-за межамі Беларусі, старшыня АГП Анатоль Лябедзька сказаў:

“Іншым разам трэба больш шчыра паразмаўляць. У нас усе партыйныя офісы – як рэшата, якое прасьвечваецца, пранюхваецца, праслухоўваецца. А ёсьць усё ж некаторыя пытаньні, якія патрабуюць рабочай канфідэнцыйнасьці. Такая сытуацыя, што мы можам свабодна размаўляць на ўсе тэмы ў сталіцы суседняй дзяржавы”.

Дэмсілы выставяць аднаго кандыдата на кожную акругу, 13.07.2007 На канфэрэнцыі ў Вільні – канкрэтная распрацоўка акцыяў апазыцыі, 13.06.2007
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG