Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Працэс Кавалёва-Канавалава. Дзень шаснаццаты


У працэсе над Кавалёвым і Канавалавым у справе выбуху на мэтро Кастрычніцкая сёньня адбывалася апытаньне сьведкаў.

Пра супярэчнасьці ў паказаньнях сьведак
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:04:00 0:00

На пачатку паседжаньня адвакат Кавалёва Абразей заявіў хадайніцтва аб зьмене меры стрыманьня падабароннага, спаслаўшыся на тое, што няма пэўных доказаў ягонай віны, што відэа з Кавалёвым у мэтро зьнята з працэсуальнымі парушэньнямі і што на яго рабіўся ціск.

Судзьдзя, параіўшыся 10 хвілінаў, вырашыў гэта хадайніцтва не задаволіць.

Пасьля гэтага пачалося апытаньня сьведкаў.

Выступілі сьведкі — сябры Кавалёва і Канавалава зь ягонага двара, а таксама супрацоўніцы бібліятэкі зь Віцебску, дзе, паводле некаторых паказаньняў, Кавалёў і Канавалаў учынілі выбух нейкага прыстасаваньня.

Сьведка Яўген Куксёнак засьведчыў, што Канавалаў часта рабіў выбухі ў двары, і што Кавалёў прасіў яго купіць трацілавую шашку.

Сьведкі — дырэктар бібліятэкі Тацяна Аляксандрава і супрацоўніцы Несьцерава і Тарзіцкая — распавялі пра дзірку ў акне з расколінай у выніку нейкага выбуху, але не сказалі, калі гэта адбылося — недзе ў 2003-2004 гг.

Быў апытаны сьведка Дзяніс Парчынскі, супрацоўнік домакіраваньня, які вылічваў кошт шкла, пабітага ў часе першага эпізоду, гэта пачатак 2000-ых гадоў, прычым дзіўна выявілася, што гэты Дзяніс Парчынскі сам не вылічваў гэты кошт, што ён карыстаўся тымі дадзенымі, якія яму прадаставілі з пракуратуры, і нават ня мог сказаць, ці быў допыт яго ў пракуратуры. А паводле працэсу ён праходзіць як сьведка, нібыта быў зь ім допыт Адвакат між тым высьветліў, што допыту фактычна не было. Але пракурор зачытаў пратакол допыту. Такая супярэчлівая інфармацыя ставіць пад сумнеў паказаньні гэтага сьведкі.

Былі выслуханыя Ільля Коласаў і Сяргей Румянцаў, гэта дваравыя сябры Канавалава і Кавалёва.

Коласаў настойваў на тым, што Канавалаў прасіў яго набыць дамкрат. Потым сказаў, што гэты дамкрат яму не пасуе, у яго быў аўтамабільны, які не пасаваў. Паводле матэрыялаў справы, Канавалаў з дапамогай дамкрату спрабаваў зрабіць аманал, выбухоўку, якая вельмі моцная і робіцца пад ціскам. Коласаў сьцьвярджаў, што Канавалаў рабіў выбухі пакетаў у двары рэгулярна, недзе па 5-7 разоў на месяц, і рабіў гэта цягам 5 гадоў. Ён сам непасрэдна бачыў, як Канавалаў гэта рабіў дзесяць разоў. Калі адвакат спытаўся, чаму вы вырашылі, што ён 5 гадоў гэта рабіў, кожны месяц па 5-7 разоў, той спаслаўся на чуткі.

Сьведка Румянцаў назваў Кавалёва вельмі прыстойным чалавекам і сказаў, што ён ня верыць, што той зрабіў злачынствы, у якіх яго абвінавачваюць. На пытаньне адваката, як часта вас дапытвалі ў пракуратуры, гэты сьведка не пасьпеў адказаць, гэтае пытаньне было зьнятае старшынём суду Сідарцовым. Увогуле, гэты сьведка у некаторых паказаньнях блытаўся, а некаторыя паказаньні былі супярэчлівыя.

15 верасьня — пачатак суду па выбуху ў менскім мэтро
Абвінавачаныя часткова прызналі віну. Суд за тэракты. Онлайн
Суд за тэракты. Дзень другі
Суд за тэракты. Дзень трэці
Суд за тэракты. Дзень чацьверты
Суд за тэракты. Дзень пяты
Суд за тэракты. Дзень шосты
Суд за тэракты. Дзень сёмы
Суд за тэракты. Дзень восьмы
Суд за тэракты. Дзень дзявяты
Суд за тэракты. Дзень дзяcяты
Суд за тэракты. Дзень адзінаццаты
Суд за тэракты. Дзень дванаццаты
Суд за тэракты. Дзень трынаццаты
Суд за тэракты. Дзень чатырнаццаты
Суд за тэракты. Дзень пятнаццаты
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG