Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Працэс Кавалёва-Канавалава. Дзень дванаццаты

абноўлена

17:30 3 кастрычніка ў другой палове дня ў судзе над Канавалавым і Кавалёвым працягвалі зачытваць пратаколы апытаньня пацярпелых, якіх прызналі менш цяжкімі пацярпелымі. Такіх аказалася каля 60 чалавек. Людзі падрабязна апавядалі, што зь імі адбылося, як яны выбіраліся зь месца выбуху, як дапамагалі іншым. Расказвалі пра матэрыяльныя страты, ацэньвалі іх ад 100 тысяч да 1 мільёна рублёў. Дзьве дзяўчыны згубілі пярсьцёнкі, адна маладая дзяўчына паведаміла, што згубіла пакунак зь вясельнай атрыбутыкай. Усе пацярпелыя чулі спачатку «хлапок», а потым ужо бачылі выбух. Народ у паніцы выбіраўся ад месца выбуху.

Потым у апыталі тых, хто атрымаў лёгкія пашкоджаньні. Многія зь іх ужо дома заўважылі, што пашкодзілі палец ці ў іх недзе кроў.

У аўторак чакаецца працяг апытаньня пацярпелых.

13:40 У судзе зачытваюць пратаколы допытаў, а таксама пратаколы прызнаньня людзей пацярпелымі.

Прызнана, што 34 чалавекі атрымалі цяжкія пашкоджаньні, 17 — лёгкія.

Самыя вялікая матэрыяльная страта з заяўленых — 4 мільёны рублёў, самая малая — 100 тысячаў рублёў.

11:30 Зранку ў судзе дэманстравалі відэазапіс агляду пашкоджаных вагонаў мэтро. Найбольш пацярпеў другі вагон пад нумарам 1494.

На відэа чутно, што ў часе агляду вагонаў там звоніць мабільны тэлефон кагосьці з ахвяраў.

Суд адхіліў хадайніцтва аднаго з пацярпелых Саакяна. Сааякян хацеў на свае вочы пабачыць пашкоджаныя выбухам вагоны. Аднак суд палічыў, што гэта можа выклікаць нэгатыўныя эмоцыі пацярпелых.

15 верасьня — пачатак суду па выбуху ў менскім мэтро

Абвінавачаныя часткова прызналі віну. Суд за тэракты. Онлайн
Суд за тэракты. Дзень другі
Суд за тэракты. Дзень трэці
Суд за тэракты. Дзень чацьверты
Суд за тэракты. Дзень пяты
Суд за тэракты. Дзень шосты
Суд за тэракты. Дзень сёмы
Суд за тэракты. Дзень восьмы
Суд за тэракты. Дзень дзявяты
Суд за тэракты. Дзень дзясяты
Суд за тэракты. Дзеня адзінаццаты

Канавалава вінавацяць у злачынствах паводле:
  • частак 1, 2, 3 артыкула 289 (тэрарызм)
  • частак 2, 3 артыкула 295 (незаконныя дзеяньні ў дачыненьні да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў)
  • частак 2,3 артыкула 339 (хуліганства)
  • частак 2 артыкула 218 (наўмыснае зьнішчэньне або пашкоджаньне маёмасьці)
  • частак 1 артыкула 14 (замах на злачынства) Крымінальнага кодэксу Беларусі

Кавалёва вінавацяць у злачынствах паводле:
  • часткі 6 артыкула 16 (дапамога ў злачынстве)
  • часткі 3 артыкула 289 (тэрарызм)
  • часткі 3 артыкула 295 (незаконныя дзеяньні ў дачыненьні да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў)
  • частак 2,3 артыкула 339 (хуліганства)
  • частак 2 артыкула 218 (наўмыснае зьнішчэньне або пашкоджаньне маёмасьці)
  • часткі 2 артыкула 405 (укрывальніцтва злачынстваў)
  • частак 1, 2 артыкула 406 (неданясеньне аб злачынстве)
Канавалава і Кавалёва таксама вінавацяць у тым, што яны арганізавалі іншыя выбухі — у Віцебску (14 і 22 верасьня 2005 году) і ў Менску (3 ліпеня 2008 году).
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG