Наступствы расейскага абстрэлу Падольскага раёну Кіева 21 лістапада 2026 году
Расейскія дроны зноў ляцелі ва Ўкраіну ўздоўж мяжы Беларусі.
У ноч на 21 лістапада, калі ва Ўкраіне адзначаюць Дзень годнасьці і свабоды, які нагадвае пра барацьбу ўкраінцаў за дэмакратыю, правы чалавека, свабоду вяршэнства права, расейскія войскі атакавалі краіну балістычнымі ракетамі і дронамі.
У некалькіх рэгіёнах ёсьць загінулыя і параненыя, у тым ліку дзеці.
У Крывым Рагу загінула 7-гадовае дзіця і фэльчар экстраннай мэдыцыны
Позна ўвечары 20 лістапада расейскія войскі ўлучылі ў рэстаран у Крывым Рагу, у якім знаходзіліся сем’і зь дзецьмі і брыгада экстраннай мэдычнай дапамогі, што прыбыла на выклік.
Загінула 20-гадовая фэльчарка і 7-гадовае дзіця, 55 параненых, у тым ліку ратавальнікі і паліцыянты. У выніку паўторнага ўдару, калі на месца прыбылі экстранныя службы, расейскія войскі нанесьлі паўторны ўдар.
Як паведамілі мясцовыя ўлады, у лякарнях раніцай 21 лістапада застаюцца 28 чалавек, у тым ліку 8 — у цяжкім стане і 20 — у стане сярэдняй цяжкасьці. Сярод шпіталізаваных шэсьць дзяцей, 4-гадовы хлопчык у цяжкім стане.
У Запароскай вобласьці ад расейскіх абстрэлаў пацярпелі 48 населеных пунктаў
Улады Запароскай вобласьці паведамілі аб гібелі двух і 22 параненых чалавеках. Сярод параненых — адно дзіця.
Цягам апошніх 24 гадзін расейскія войскі нанесьлі 489 удараў, у тым ліку з баявой авіяцыі, артылерыі і пры дапамозе дронаў. Пашкоджаныя аб’екты інфраструктуры, жылы сэктар і аўтамабілі.
Улады Кіева паведамілі аб двух пацярпелых і ўзгараньні прыватнага жылога дому ў адным з старэйшых раёнаў горада — Падольскім. Аднаго параненага мэдыкі шпіталізавалі.
У Саломянскім раёне аскепкі зьбітых дронаў упалі на адкрытай тэрыторыі. Ніхто не пацярпеў.
Пасьля чарговага абстрэлу пяць раёнаў правабярэжнага Кіева засталіся без вады. Адмыслоўцы спрабуюць аднавіць падачу вады ў жылы сэктар
Форум