Як адзначаецца ў паведамленьні, рабочы загінуў раніцай 19 кастрычніка.
Мужчына рухаўся па падоўжным поясе мацаваньня катлавану, пасьлізнуўся і ўпаў на бэтоннае дно будаўнічай пляцоўкі. У выніку падзеньня з вышыні каля сямі мэтраў ён атрымаў траўмы, ад якіх памёр.
У Сьледчым камітэце адзначылі, што асобна зьвернуць увагу на высьвятленьне прычын і ўмоваў, у выніку якіх загінуў рабочы, а таксама на выкананьне патрабаваньняў бясьпекі пры правядзеньні работ.
Сьмерці на вытворчасьці
У Беларусі нярэдка адбываюцца сьмяротныя выпадкі на працы.
У верасьні ў Каленкавічах на Гомельшчыне трое работнікаў прадпрыемства «Каленкавічыводаканал» загінулі падчас працы ў каналізацыйнай шахце.
За тры летнія месяцы ў Салігорску на прадпрыемстве «Беларуськалій» загінулі трое рабочых — 11 чэрвеня, 6 і 17 жніўня.
У лютым у Касьцюковічах падчас працы загінуў 33-гадовы электрагазазварнік.
Меней за год таму загінуў рабочы пад Каленкавічамі. 6 верасьня 2025 году 66-гадовы кіроўца сельгаспрадпрыемства быў сьмяротна паражаны электрычным токам, зачапіўшы кузавам МАЗа лінію электраперадачы.
Форум