Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Амэрыканцы Робэрт Гол і Майкл Вудфард атрымалі Нобэлеўскую прэмію ў эканоміцы за 2026 год

Абвяшчаюць імёны ляўрэатаў. Стакгольм, 12 кастрычніка 2026 году
Абвяшчаюць імёны ляўрэатаў. Стакгольм, 12 кастрычніка 2026 году

Прэмія заснаваная Цэнтральным банкам Швэцыі.

Амэрыканцы Робэрт Гол і Майкл Вудфард атрымалі Нобэлеўскую прэмію ў эканоміцы за 2026 год за «мікраэканамічныя асновы макраэканамічнай стабілізацыі», паведаміла ў панядзелак швэдзкая Каралеўская акадэмія навук, піша Reuters.

Прэстыжная ўзнагарода, афіцыйна вядомая як прэмія Цэнтральнага банку Швэцыі ў эканамічных навуках у памяць Альфрэда Нобэля, — апошняя ўзнагарода, прызнаная сёлета. Яна складае 12 мільёнаў швэдзкіх крон (1,2 мільёна даляраў ЗША).

Прэмія ў эканоміцы, упершыню прысуджаная ў 1969 годзе, не была сярод пяці першапачатковых узнагародаў, заснаваных паводле запавету прамыслоўца і вынаходніка дынаміту Альфрэда Нобэля ў 1895 годзе, а была заснаваная Цэнтральным банкам Швэцыі.

Большасьць папярэдніх ляўрэатаў былі з ЗША. Яе атрымалі толькі тры жанчыны, апошні раз — Клаўдыя Гольдзін, якая ў 2023 годзе атрымала прэмію за працу аб тым, як гендэр цягам часу ўплываў на заработную плату і занятасьць у ЗША.

Ляўрэаты Нобэлеўскіх прэміяў у мэдыцыне, фізыцы, хіміі, літаратуры і прэміі міру былі абвешчаныя на мінулым тыдні.

Тэмы гэтага артыкулу

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
​
XS
SM
MD
LG