Пра гэта заявіў прэзыдэнт УкраіныЎладзімір Зяленскі.
Паводле яго, пра гэтыя пляны яму паведаміла ўкраінская каманда, якая вядзе перамовы з прадстаўнікамі Белага дому.
«Мы разьлічваем убачыць прадстаўнікоў прэзыдэнта Амэрыкі тут, у Кіеве. Пацьверджаньне ад іх ёсьць: у іх будзе сустрэча ў Маскве і ў Кіеве. Мы разьлічваем на сустрэчу ў найбліжэйшыя дні.
Гэта вельмі важна. Важна, каб Амэрыка і надалей заставалася актыўнай. Мы гатовыя да сустрэчаў зь імі ва Ўкраіне — на адпаведным узроўні і зьмястоўна», — сказаў Зяленскі ў вечаровым відэазвароце.
25 жніўня ў Маскву прыяжджаў дырэктар ЦРУ Джон Рэткліф. Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп казаў, што галоўнай тэмай візыту была вайна ва Ўкраіне.
27 жніўня кіраўнік Офісу прэзыдэнта Ўкраіны Кірыл Буданаў анансаваў магчымае ажыўленьне перамоўнага працэсу і імаверную сустрэчу ўкраінскай і расейскай дэлегацыяў ужо ў верасьні. Паводле яго, афіцыйныя перамовы пра спыненьне вайны цяпер пастаўленыя на паўзу, аднак Украіна плянуе аднавіць гэты працэс. Пры гэтым — з абавязковым удзелам амэрыканскіх саюзьнікаў, заявіў ён выданьню «Новини.LIVE»
Візыт у Кіеў прадстаўнікоў прэзыдэнта Трампа Стыва Ўіткафа і Джарэда Кушнэра, якія ўжо наведвалі Маскву, некалькі разоў адкладалі. Апошнім разам паведамлялася пра нібыта заплянаваны прыезд Ўіткафа і Кушнэра ў Кіеў на Дзень Незалежнасьці Ўкраіны 24 жніўня, аднак і гэты візыт адклалі.
Мірны плян Дональда Трампа для Ўкраіне — комплексная ініцыятыва адміністрацыі ЗША, накіраваная на замарожваньне і спыненьне вайны, якую вядзе Расея супраць Украіны.
Плян распрацаваў спэцыяльны пасланьнік Трампа Стыў Уіткаф пры ўдзеле дзяржаўнага сакратара Марка Рубіё. Пачатковая вэрсія дакумэнту складалася з 28 пунктаў, яе прэзэнтавалі бакам у канцы 2025 году.
Сёньня рамкі пляну застаюцца прадметам жорсткіх дыпляматычных дыскусіяў і зьменаў, бо Кіеў і яго эўрапейскія хаўрусьнікі патрабуюць перагледзець шэраг пунктаў.
Расея фактычна ігнаруе міжнародныя заклікі замарозіць баявыя дзеяньні, спыніць вайну і пачаць перамовы. У Кіеве зазначаюць, што гатовыя да гэтага.
Форум