Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рэйсы ў Маскву пад пагрозай? Статкевіч мірыць Ціханоўскага і журналістаў. «Адысэя» па-беларуску. Навіны 3 верасьня

Ілюстрацыйны каляж: Мікола Статкевіч, Сяргей Ціханоўскі, Ганна Соўсь
Ілюстрацыйны каляж: Мікола Статкевіч, Сяргей Ціханоўскі, Ганна Соўсь

У сёньняшнім «ПіКу Свабоды» расказваем пра сытуацыю з палётамі паміж Менскам і Масквой на фоне папярэджаньняў Зяленскага, пра расьсьледаваньне выдачы італьянскай візы амбасадай у Менску падазраванаму ў дывэрсіі ў Ляйпцыгу, а таксама пра першы поўны беларускі пераклад «Адысэі» Гамэра.

Таксама прааналізуем канфлікт Сяргея Ціханоўскага з «Нашай Нівай» і блогерамі, сустрэчу Анджэя Пачобута з папам Львом XIV, апавядзем пра зьніклае возера ў Лагойскім раёне і папярэджаньне эўрапейскіх мэтэаролягаў пра магчымы тарнада ў Беларусі. У «ПіКу Свабоды» з Ганнай Соўсь расказваем пра падзеі 3 верасьня і тлумачым, што яны значаць.

00:00 Галоўныя тэмы дня: ад затрымак рэйсаў да «Адысэі» па-беларуску
00:37 Чаму затрымліваюць рэйсы Менск – Масква? Небясьпека ў небе
01:14 Як атакі на расейскія аэрапорты ўплываюць на цывільную авіяцыю
02:27 Канфлікт Ціханоўскага з «Нашай Нівай»: заклік Міколы Статкевіча
03:21 Валер Карбалевіч пра асаблівасьці палітычнай барацьбы ў эміграцыі
04:57 Лукашэнка хоча прыбраць машыны з менскіх двароў: наколькі гэта рэальна?
05:54 Дывэрсія ў аэрапорце Ляйпцыга: сьлед беларуса і расейца
06:44 Анджэй Пачобут сустрэўся з Папам Францішкам у Ватыкане
07:15 Рост ксэнафобіі ў Польшчы: чаму беларусаў і ўкраінцаў абражаюць праз мову?
08:13 «Адысэя» Гамэра па-беларуску: чаму гэты пераклад важны сёньня
09:35 Куды зьнікла лясное возера ў Лагойскім раёне?
09:58 Папярэджаньне пра тарнада ў Беларусі: зона небясьпекі

«ПіК Свабоды»

«ПіК Свабоды» — гэты YouTube-праграма і падкаст пра самыя важныя падзеі для Беларусі і беларусаў.

Чатыры разы на тыдзень — з панядзелка па чацьвер — дасьведчаныя журналісты і рэдактары Свабоды выбіраюць для вас галоўныя навіны дня і тлумачаць, што яны значаць.

Па пятніцах мы рыхтуем тыднёвы аналітычны выпуск, у якім разам з вартымі даверу экспэртамі разьбіраем працэсы і тэндэнцыі ў палітыцы, эканоміцы, грамадзтве і культуры.

Як глядзець на YouTube

Падпішыцеся на наш YouTube-канал «Свабода. Падзеі і камэнтары» (@svaboda-news).

Новы выпуск дасяжны на канале штодня а 1830 менскага часу.

Як слухаць падкаст

Калі вам зручней слухаць, а не глядзець, наш праект дасяжны на асноўных падкаст-плятформах. Выберыце тую, якая падыходзіць менавіта вам.

Наш сайт
Apple Podcasts
Spotify
Soundcloud
Podcast Republic

Чароўная спасылка — клікнуўшы на яе, вы аўтаматычна трапіце на адну з папулярных плятформаў.

Тэмы гэтага артыкулу

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
XS
SM
MD
LG