Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскае неба закрыецца? Куды ляцець беларусам? Трагедыя ў Калінкавічах. Сьлед Лукашэнкі ў Турцыі. Навіны 2 верасьня

Ілюстрацыйны каляж
Ілюстрацыйны каляж

Зяленскі папярэдзіў авіякампаніі, што расейскае неба стане небясьпечным для цывільных рэйсаў. Што гэта азначае для авіякампаніі «Белавія» і беларусаў, якія могуць лётаць толькі праз Расею?

Што стала прычынай гібелі трох работнікаў «Водаканала» у Калінкавічах? Былы міністар унутраных справаў Турцыі ў судзе прызнаў, што даваў аўтамабіль сыну Лукашэнкі. Як двух беларусаў у Літве асудзілі за махлярства з фондамі Эўразьвязу і як прэзыдэнта Літвы сустрэўся з беларускім вулічным музыкам. У «ПіКу Свабоды» з Ганнай Соўсь расказваем пра галоўныя падзеі 2 верасьня і тлумачым, што яны значаць.

00:00 Над Расеяй лётаць небясьпечна: што будзе з «Белавіяй»
04:07 У Калінкавічах у каналізацыі загінулі трое рабочых
04:42 Ці можна годна пражыць на 1990 рублёў у месяц
05:56 За што суд у Вільні асудзіў двух грамадзян Беларусі
06:39 Былы турэцкі міністар прызнаў, што даваў аўтамабіль сыну Лукашэнкі
07:24 Прэзыдэнт Літвы нечакана сустрэў беларускага вулічнага музыку

«ПіК Свабоды»

«ПіК Свабоды» — гэты YouTube-праграма і падкаст пра самыя важныя падзеі для Беларусі і беларусаў.

Чатыры разы на тыдзень — з панядзелка па чацьвер — дасьведчаныя журналісты і рэдактары Свабоды выбіраюць для вас галоўныя навіны дня і тлумачаць, што яны значаць.

Па пятніцах мы рыхтуем тыднёвы аналітычны выпуск, у якім разам з вартымі даверу экспэртамі разьбіраем працэсы і тэндэнцыі ў палітыцы, эканоміцы, грамадзтве і культуры.

Як глядзець на YouTube

Падпішыцеся на наш YouTube-канал «Свабода. Падзеі і камэнтары» (@svaboda-news).

Новы выпуск дасяжны на канале штодня а 1830 менскага часу.

Як слухаць падкаст

Калі вам зручней слухаць, а не глядзець, наш праект дасяжны на асноўных падкаст-плятформах. Выберыце тую, якая падыходзіць менавіта вам.

Наш сайт
Apple Podcasts
Spotify
Soundcloud
Podcast Republic

Чароўная спасылка — клікнуўшы на яе, вы аўтаматычна трапіце на адну з папулярных плятформаў.

Тэмы гэтага артыкулу

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
XS
SM
MD
LG