Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Што дырэктар ЦРУ рабіў у Маскве? Ціханоўскі супраць СМІ. Беларуса зьбілі ў Вроцлаве. Навіны 26 жніўня

"ПіК Свабоды", навіны 26 жніўня. Сяргей Ціханоўскі, Ганна Соўсь, ілюстрацыйны каляж
"ПіК Свабоды", навіны 26 жніўня. Сяргей Ціханоўскі, Ганна Соўсь, ілюстрацыйны каляж

Як прайшоў нечаканы візыт кіраўніка ЦРУ у Маскву, і пра што Джон Рэткліф мог весьці перамовы з расейскімі спэцслужбамі?

Раскажам пра напад у Вроцлаве на 66-гадовага беларускага таксіста праз «усходні акцэнт», пра прапанову Сяргея Ціханоўскага зьвяртацца да заходніх донараў са скаргамі на «недабрасумленныя» незалежныя СМІ, абавязковыя вайсковыя зборы для навучэнцаў каледжаў і сьмерць пасажыра рэйсу «Белавія». У «ПіКу Свабоды» з Ганнай Соўсь раскажам пра галоўныя падзеі 26 жніўня і патлумачым, што яны значаць.

00:00 Чаму дырэктар ЦРУ таемна наведаў Маскву
02:20 Ціханоўскі скардзіцца на беларускія незалежныя СМІ, якія ён лічыць нядобрасумленнымі
04:10 Чаму Лукашэнка так і не дамогся высокіх ураджаяў
05:32 У Вроцлаве пасажыр пабіў беларускага таксіста праз «усходні акцэнт»
06:06 У Беларусі зробяць абавязковымі вайсковыя зборы для школьнікаў
07:48 Пасажыр «Белавія» памёр у доўгім палёце з Эгіпту
08:18 На Кіпры беларусам «прабачаць» пратэрмінаваныя пашпарты
08:45 Сьмерць пацыента ў Барысаве: нядбайнасьць дактароў ці недахоп пэрсаналу
09:52 Ня стала легендарнай кантры-сьпявачкі

Тэмы гэтага артыкулу

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
XS
SM
MD
LG