Апошні раз параўнальны рост назіраўся ў 2022 годзе — у разгар цэнавага крызісу, калі Лукашэнка выдаў адмысловы ўказ «Аб недапушчальнасьці росту цэн», урад замарозіў цэны спэцыяльнымі пастановамі, а за несанкцыянаванае павышэньне цэн заводзіліся крымінальныя справы. Потым цэны рэзка апусьціліся — і доўгі час расьлі памяркоўна. Цяпер яны зноў ідуць угару.
Найбольш адчувальна ў ліпені падаражэлі аўтамабілі і аўтазапчасткі, спартовыя тавары і тэкстыль. Сярод канкрэтных пазыцый у лідэрах падаражаньня — аўтазапчасткі (амаль на 6%), школьная форма для дзяўчынак (амаль на 4%) і штодзённыя газэты (амаль на 3%).
10 ліпеня, напярэдадні зафіксаванага скачка, урад істотна скараціў сьпіс тавараў зь дзяржаўным рэгуляваньнем цэн — з 199 да 76 пазыцый: у сьпісе засталіся асноўныя прадукты харчаваньня і адзеньне ды абутак для самых маленькіх дзяцей. Фактычна дзяржава адпусьціла значную частку рынку — і цэны адразу адрэагавалі.
- Ад пачатку 2026 году нехарчовыя тавары ў цэлым падаражэлі на 2,27%. Сярод найбольш адчувальных зьмен за гэты пэрыяд — USB і карты памяці, запалкі, зімовы абутак і газэты.
Форум