Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Магілёўскай вобласьці маштабны лясны пажар. Для яго тушэньня выклікалі дапамогу з трох раёнаў

Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

У Міністэрстве лясной гаспадаркі паведамілі аб маштабным лясным пажары ў Касьцюковіцкім лясгасе Магілёўскай вобласьці.

«На дапамогу калегам прыехалі лесапажарныя брыгады з Краснапольскага, Клімавіцкага і Чэрыкаўскага лясгасаў. Усяго агонь ліквідуюць больш за 70 супрацоўнікаў лясной гаспадаркі, а таксама спэцыяльная тэхніка», — адзначаецца ў паведамленьні ведамства.

У міністэрстве ўдакладнілі, што пажар заўважылі ў нядзелю, 2 жніўня. Прычынаў узгараньня пакуль не агучылі.

Чаму гэта важна

Сёлета лясныя пажары ў Эўропе набылі катастрафічныя маштабы, а агульныя эканамічныя страты ад агню і анамальнай сьпякоты ўжо перавысілі 3 мільярды эўра. Праз экстрэмальныя тэмпэратуры і моцны вецер у краінах Эўразьвязу эвакуавалі больш за 330 тысяч чалавек, а сукупная плошча згарэлых лясоў у Эўропе перасягнула 434 тысячы гектараў (што супастаўна з плошчай Люксэмбургу).

Ад лясных пажараў найбольш цярпяць Францыя, Грэцыя, Партугалія і Гішпанія.

Лясныя пажары зьнішчаюць каштоўную драўніну і згубна ўплываюць на аднаўленьне яе рэсурсаў. Пазбаўляючы глебу расьліннага покрыва, яны прыводзяць да сур’ёзнага і доўгачасовага пагаршэньня стану вадазборных басэйнаў, зьніжаюць рэкрэацыйную і навуковую каштоўнасьць ляндшафтаў.

У краінах Міжземнамор’я ў выніку лясных пажараў зьнішчаныя жылыя дамы, рэстараны, кэмпінгі і лініі электраперадач.

Праз экстрэмальную сьпякоту крытычна абмялеў Дунай. У Вугоршчыне з гэтай прычыны ўпершыню за 44 гады часова спынілі атамную станцыю.

Тэмы гэтага артыкулу

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
XS
SM
MD
LG