Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Цана нафты маркі Brent упершыню з канца траўня перавысіла $100 за барэль

Нью-ёрская біржа NYSE, 23 ліпеня 2026 году
Нью-ёрская біржа NYSE, 23 ліпеня 2026 году

Цана на нафту маркі Brent, якая ўважаецца за міжнародны эталённы гатунак, у чацьвер вырасла на 6%, перавысіўшы 100 даляраў за барэль.

Такі ўзровень дасягнуты ўпершыню з канца траўня. Цэны на нафту растуць пяты дзень запар.

Нафта даражэе падчас новага росту напружанасьці на Блізкім Усходзе. Адной з канкрэтных прычын названыя напады на танкеры ў Чырвоным моры, якія пагражаюць руху яшчэ адным найважнейшым маршрутам паставак нафты — у дадатак да Армускай пратокі, фактычна заблякаванай Іранам.

Зьвязаныя з Іранам емэнскія хусіты атакавалі два саудаўскія нафтавыя танкеры ў рамках марской блякады Саудаўскай Арабіі. Гэта ўзмацніла асьцярогі наконт перабояў з пастаўкамі і справакавала новы рост цэн.

Прамінула таксама кароткачасовае зацішша ў супрацьстаяньні ЗША і Ірану. Амэрыканскія сілы ў чацьвер нанесьлі новую чараду ўдараў па іранскіх аб’ектах. Гэтая дванаццатая запар ноч атак выклікала адказ Тэгерану. Белы дом прыгразіў нанесьці дадатковыя ўдары па іранскай інфраструктуры і ключавых абʼектах ядзернай праграмы.

Чаму гэта важна?

Калі нафта даражэе, адразу растуць цэны на паліва, ацяпленьне і транспарт, што цягне за сабой падаражэнні і ў іншых сэктарах эканомікі.

Раскручваецца інфляцыя, людзі робяцца бяднейшымі.

Аднак гэта падвышае даходы краін, якія здабываюць нафту. Прыкладам, Расея мае больш магчымасьцяў весьці вайну.

Тэмы гэтага артыкулу

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
XS
SM
MD
LG