«Надзея Мікалаеўна, я вас ведаю даўно. Вы чалавек актыўны. Напэўна, большага досьведу няма ні ў каго за сталом. Усё будзе залежаць ад таго, наколькі вы і далей будзеце такім актыўным чалавекам. Як вы бачыце, засядзецца на месцы недзе там я вам ня даў», — сказаў Аляксандар Лукашэнка, прызначаючы яе сваім памочнікам.
Новым памочнікам Лукашэнкі, інспэктарам у Гомельскай вобласьці стаў Юры Валяваты, які дагэтуль працаваў першым намесьнікам старшыні Горадзенскага аблвыканкаму.
«Хачу ўсіх памочнікаў папярэдзіць. Карысна гэта пачуць і старшыням райвыканкамаў. Я не хачу ніякіх канфліктаў паміж памочнікам і губэрнатарам. І тыя, і тыя — мае дзеці, вобразна кажучы», — сказаў Лукашэнка.
Апошні раз у публічнай прасторы імя Каткавец згадвалі ў 2018 годзе, калі пасьля звальненьня з кіраўніцтва справамі прэзыдэнта яе прызначылі намесьніцай дырэктара Беларускай нацыянальнай біятэхналягічнай карпарацыі.
Чым вядомая Надзея Каткавец
Надзея Каткавец з 1987 па 1995 год працавала галоўным эканамістам, старшынёй каапэратыву саўгаса «Гарадзец» у Шклоўскім раёне, якім кіраваў Лукашэнка да абраньня дэпутатам парлямэнту.
З 2003 году яна працавала на пасадах намесьніка і першага намесьніка міністра сельскай гаспадаркі.
У 2012 годзе Надзея Каткавец была дырэктарам Дэпартамэнту аграпрамысловага комплексу Эўразійскай эканамічнай камісіі.
У ліпені 2013 году Аляксандар Лукашэнка прызначыў яе намесьніцай кіраўніка спраў прэзыдэнта. У той час кіраўніцтва справамі ачольваў Віктар Шэйман. Праз чатыры гады — у верасьні 2017 году — Лукашэнка звольніў яе і з кіраўніцтва справамі.
Праз год стала вядома, што яна працуе намесьніцай дырэктара Беларускай нацыянальнай біятэхналягічнай карпарацыі, пятай часткай якой валодаў Асылбек Саліеў — пляменьнік зрынутага прэзыдэнта Кыргызстану Курманбека Бакіева (ён хаваецца ў Беларусі).
Паводле інфармацыі выданьня «Люстэрка», пасьля 2023 году яна нібыта сышла на пэнсію.
У публічнай прасторы Надзея Каткавец запомнілася выказваньнямі пра «хаацічаскі складзеныя цэны» і «як зь цялушкі зрабіць карову».
Форум