Свабода сабрала зьвесткі, дзе пройдуць акцыі пройдуць акцыі салідарнасьці.
Вільня
- 21 траўня ў Вільні працягне працу Трэці Кангрэс па палітвязьнях у Беларусі. Форум пачаўся 19 траўня ў Познані ва Ўнівэрсытэце імя Адама Міцкевіча, дзе прэзэнтавалі кнігу «Няскоранае пакаленьне. Галасы беларускай моладзі 2020», а ў сталіцы Літвы на асноўнай пляцоўцы кангрэсу адбудуцца сустрэчы, дыскусіі, абмеркаваньне захадаў па вызваленьні палітвязьняў.
У праграме дня таксама выстава турэмнай літаратуры і прагляд мастацкага фільма Мары Тамковіч пра рэпрэсіі ў Беларусі «Пад шэрым небам». Рэгістрацыя на кангрэс тут.
- 15:00 на Катэдральнай плошчы Вільні адкрыецца выстава малюнкаў і карцінаў былых беларускіх палітвязьняў і мастакоў, якія падтрымалі пратэсты. Сярод аўтараў — Павал Севярынец, Андрэй Войніч, Анатоль Хіневіч ды іншыя. Арганізатары называюць выставу «галасамі людзей, якія прайшлі праз рэпрэсіі».
- А 18:30 там жа, на Катэдральнай плошчы, адбудзецца мітынг падтрымкі беларускіх палітвязьняў. Удзельнікі ўшануюць памяць Вітольда Ашурка ды іншых ахвяраў рэпрэсіяў, а таксама выкажуць падтрымку тым 842 палітвязьня, якія паводле «Вясны» застаюцца ў Беларусі.
Клайпэда
- Роварны заезд салідарнасьці пачнецца а 18:00 каля помніку «Арка» (Tiltų g. 2)
- Мітынг падтрымкі беларускіх палітвязьняў, 19:00, сквэр рэпрэсаваных (Tremtinių skveras, Daukanto g. 11)
Прага
- 21 траўня ў Беларускай клюбоўні ў Празе ( května 32, Praha 4-Nusle) адкрыецца выстава «Закратаванае / PrisonArt». Экспазыцыя падрыхтаваная Праваабарончым цэнтрам «Вясна» ў супрацы з суполкай «Пагоня» і Беларускім студэнцтвам Чэхіі. Калекцыя малюнкаў, створаных беларускімі палітвязьнямі, будзе даступная да прагляду цягам месяца — да 21 чэрвеня.
Варшава
- А 12:00 21 траўня, у Музэі Вольнай Беларусі (вуліца Foksal 11/1, Warszawa) пройдзе напісаньне лістоў беларускім палітзьняволеным.
- А 13:00 Беларуская асацыяцыя палітвязьняў «ДаВолі» правядзе акцыю салідарнасьці на вуліцы Świętokrzyska 14/16A. Удзельнікі заклікаюць далучыцца ўсіх беларусаў Варшавы, каб нагадаць пра беларускіх палітвязьняў і заклікаць не забываць пра маштаб рэпрэсіяў у Беларусі.
- А 16:30 у той жа дзень у 10-м Павільёне варшаўскай цытадэлі адбудзецца польска-беларуская дыскусія «Паўстаньне 1863 года. Спадчына двух народаў?», арганізаваная Музэем вольнай Беларусі і Музэем незалежнасьці Польшчы. Гісторыкі і дасьледнікі абмяркуюць агульную гісторыю, сувязь паміж рэпрэсіямі XIX стагодзьдзя і сучаснай сытуацыяй у Беларусі. Будзе прэзэнтаваная выстава «Галасы з-за кратаў» Музэя вольнай Беларусі.
Беласток
- У Беластоку акцыя салідарнасьці з палітвязьнямі пачнецца а 19:00 каля консульства Беларусі (Skwer Wolnej Białorusi, 1). Сёлета асноўнаю тэмаю мітынгу стане барацьба супраць катаваньняў і бесчалавечнага абыходжаньня ў беларускіх турмах.