«Ëсьць рэчы трывалыя і ёсьць людзі трывалыя. І я зычу ўсім, каб вы былі трывалыя ў тым, што робіце і ў што верыце», — сказаў Пачобут, які цяпер праходзіць мэдычны агляд у Варшаве.
На пытаньне, як ён сам пачуваецца, Пачобут адказаў:
«Ну, дай Божа. Лекары кажуць, што неяк трымаюся. Лепей, чым я меркаваў».
Журналіст і актывіст польскай меншасьці з Горадні Анджэй Пачобут быў арыштаваны вясной 2021 году, а ў лютым 2023 году асуджаны на 8 гадоў калёніі строгага рэжыму.
Яго ўдалося вызваліць з турмы толькі 28 красавіка 2026 году ў рамках абмену зьняволенымі.
Форум