Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Суд падоўжыў тэрмін сьледчага арышту ў Кіеве падазраванай у шпіянажы беларускі Іны Кардаш

Іна Кардаш. Архіўнае фота
Іна Кардаш. Архіўнае фота

Раней суд да 20 чэрвеня прадоўжыў тэрмін дасудовага расьсьледаваньня справы Іны Кардаш.

Грамадзянка Беларусі Іна Кардаш будзе знаходзіцца пад вартай сама меней да 14 чэрвеня.

Як стала вядома Свабодзе ад інфармаваных крыніц, адпаведнае рашэньне нядаўна ўхваліў суд. Як і раней, Кардаш будзе знаходзіцца ў Кіеўскім сьледчым ізалятары, на ўмовы ўтрыманьня ў якім яна ня раз скардзілася.

У выпадку перадачы справы для зьмястоўнага разгляду ў суд яе будуць надалей трымаць пад вартай.

Што папярэднічала

Іну Кардаш затрымалі сёлета 21 студзеня і выставілі ёй падазрэньні ў шпіянажы паводле ч. 1 артыкулу 114 Крымінальнага кодэксу Ўкраіны (перадача або збор іншаземцам з мэтай перадачы іншаземнай дзяржаве, іншаземнай арганізацыі або іх прадстаўнікам зьвестак, якія ёсьць дзяржаўнай таямніцай).

На момант затрыманьня Іна Кардаш ужо працавала ў Каардынацыйным штабе ў пытаньнях абыходжаньня з ваеннапалоннымі Галоўнага ўпраўленьня выведкі Міністэрства абароны Ўкраіны. Паводле сьледзтва, яна кантактавала з КДБ праз грамадзяніна Беларусі, які «ўсьвядомлена для яе ажыцьцяўляў канфідэнцыйную супрацу з спэцслужбамі Беларусі».

20 красавіка стала вядома, што суд арыштаваў кватэру Іну Кардаш, каб забясьпечыць вядзеньне крымінальнай справы.

Тэмы гэтага артыкулу

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
XS
SM
MD
LG