Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Форум аб бясьпецы і будучыні Беларусі пройдзе ў Дзень Волі ў Кіеве

Марш у гонар беларусаў, якія загінулі за Украіну, 26 студзеня 2026 г., Кіеў, Майдан Незалежнасьці. Ілюстрацыйнае фота
Марш у гонар беларусаў, якія загінулі за Украіну, 26 студзеня 2026 г., Кіеў, Майдан Незалежнасьці. Ілюстрацыйнае фота

У Кіеве 25 сакавіка адбудзецца «рэгіянальны форум бясьпекі «Шлях да Свабоды», паведаміў Аб’яднаны пераходны кабінэт, адзін з арганізатараў мерапрыемства.

Форум праводзіцца ў партнэрстве з аналітычным цэнтрам «Рада зьнешняй палітыкі «Украінская прызма» (Кіеў) і міжнародным фондам «Адраджэньне» (Украіна).

Мерапрыемства будзе прысьвечана «ключавым аспэктам беларускай вызваленчай барацьбы, пагрозам з боку рэжыму Лукашэнкі, а таксама пытаньням супрацоўніцтва беларускіх дэмакратычных сіл з Украінай і эўрапейскімі партнэрамі».

Да ўдзелу запрошаны ўкраінскія і заходнія экспэрты, беларускія палітычныя дзеячы і добраахвотнікі на баку Кіева.

«Сярод ключавых тэм абмеркаваньня — Беларусь як фактар рэгіянальнай бясьпекі і сцэнарыі разьвіцьця сытуацыі да 2027 года, новая мадэль украінска-беларускіх адносін у пэрыяд вайны, пэрспэктывы беларускага добраахвотніцкага руху, а таксама пытаньне стварэньня рэгіянальнага фармату „беларускага Рамштайна“ (гаворка аб міжнародных перамовах. — „Позірк“.)», — падкрэсьліваецца ў рэлізе.

«Ва ўмовах нестабільнасьці і рэгіянальнага крызісу бясьпекі з прычыны паўнамаштабнай агрэсіі супраць Украіны, разьвязанай Крамлём і падтрыманай дыктатурай Лукашэнкі, пытаньне барацьбы беларусаў за свабодную, дэмакратычную будучыню зьяўляецца даволі актуальным», — адзначаецца ў анонсе сустрэчы ад «Украінскай прызмы».

  • 25 студзеня прэзыдэнт Украіны Уладзімір Зяленскі і лідэрка дэмакратычных сілаў Беларусі Сьвятлана Ціханоўская правялі першыя поўнафарматныя перамовы ў Вільні, дзе ўдзельнічалі ў мерапрыемствах у памяць аб удзельніках паўстаньня 1863–64 гадоў супраць расейскага царызму.
  • Па выніках сустрэчы быў анансаваны візыт Ціханоўскай у Кіеў. Пра дату не паведамлялася, аднак 27 лютага была распаўсюджана інфармацыя, што ён адбудзецца «у бліжэйшыя месяцы».

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
XS
SM
MD
LG