Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Былы амбасадар Украіны ў Менску назваў заявы Зяленскага на беларускія тэмы «акном магчымасьцяў» для беларускіх дэмакратычных сілаў


Ігар Кізім, архіўнае фота
Ігар Кізім, архіўнае фота

Былы амбасадар Украіны ў Беларусі, былы амбасадар дзеля асаблівых даручэньняў у пытаньнях Беларусі Ігар Кізім выказаўся пра апошнія заявы прэзыдэнта Ўкраіны Зяленскага аб Беларусі.

Ігар Кізім вітаў заявы прэзыдэнта Ўкраіны Ўладзіміра Зяленскага на беларускія тэмы ў Вільні і ягоную сустрэчу са Сьвятланай Ціханоўскай.

«Для тых, хто мае дачыненьне да ўкраінска-беларускай праблематыкі, гэтая сустрэча, як і заявы прэзыдэнта Ўкраіны ў Вільні адносна Беларусі, — даўно чаканае і паўнавартаснае вызначэньне стаўленьня ўкраінскай улады да „беларускай справы“».

Пры гэтым Ігар Кізім згадаў адзін з сваіх ранейшых камэнтароў на гэтую тэму і дадаў:

«Шкада страчанага часу. Ад самага пачатку было відавочна, што гэта мела адбыцца, калі Ўкраіна хоча быць суб’ектнай хаця б на рэгіянальным узроўні. Магчыма, гэта зьвязана са зьменамі ў Офісе прэзыдэнта. Але зараз важна ня гэта (гэта высьветліцца вельмі хутка), а тое, каб беларускі дэмакратычныя сілы як найлепш скарысталіся гэтым „акном магчымасьцяў“, якое прыадчынілася для беларускага дэмакратычнага руху ў цэлым. Слава Ўкраіне! Жыве Беларусь!» — напісаў Ігар Кізім.

25 студзеня ў Вільні Ціханоўская і Зяленскі ўпершыню правялі двухбаковую сустрэчу. На ёй Сьвятлана Ціханоўская прапанавала прызначыць украінскага спэцыяльнага пасланьніка для Беларусі. А Ўладзімір Зяленскі запрасіў Ціханоўскую наведаць Кіеў.

Хто такі Ігар Кізім

  • Ігар Кізім быў апошнім амбасадарам Украіны ў Беларусі — зь лютага 2017 году.
  • Пасьля пачатку паўнамаштабнага ўварваньня Расеі ва Ўкраіну ў лютым 2022 году Кіеў разарваў дыпляматычныя адносіны з Расеяй, але не зь Беларусьсю.
  • У красавіку 2023 году, пасьля сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі ў Менску з кіраўніком акупаванай Расеяй «ДНР» Дзянісам Пушыліным, Кіеў адклікаў амбасадара Кізіма для кансультацыяў.
  • 22 чэрвеня 2023 году ўказам прэзыдэнта Ўкраіны Ігар Кізім быў вызвалены ад пасады амбасадара Ўкраіны ў Беларусі. Новага амбасадара не прызначылі. Тым самым Уладзімір Зяленскі прадэманстраваў паніжэньне ўзроўню дыпляматычных адносінаў зь Беларусьсю.
  • На пачатку лютага 2024 году рашэньнем міністра замежных справаў Украіны Ігар Кізім быў прызначаны амбасадарам дзеля асаблівых даручэньняў у пытаньнях Беларусі.
  • На новай пасадзе амбасадар Кізім ня раз сустракаўся з прадстаўнікамі дэмакратычных сілаў Беларусі, быў госьцем канфэрэнцыі «Новая Беларусь» 2024 году ў Вільні.
  • У лютым 2025 году Кізім пайшоў у адстаўку з пасады амбасадара дзеля асаблівых даручэньняў у пытаньнях Беларусі.
Кацярына Андрэева Андрэй Аляксандраў Людміла Чэкіна
XS
SM
MD
LG