Пэнсіянэрку асудзілі за «абразу Лукашэнкі» і дадалі ў «сьпіс экстрэмістаў»
13 сакавіка МУС Белаурсі ўнесла ў сьпіс так званых экстрэмістаў жыхарку Менска 69-гадовую пэнсіянэрку Вольгу Ціханавецкую.
Жанчыну асудзілі ў Менскім гарадзкім судзе паводле ч. 1 і ч. 2 арт. 361-4 КК (садзейнічаньне экстрэмісцкай дзейнасьці) і ч. 1 арт. 368 КК (абраза Лукашэнкі).
Верагодна, Вользе прысудзілі «хатнюю хімію», пішуць праваабаронцы «Вясны».
Праваабаронцы прызналі палітвязьнямі 11 чалавек
У тым ліку выдаўцоў Зьмітра Коласа і Вацлава Багдановіча, а таксама кнігара Алеся Яўдаху.
Сьпіс палітвязьняў папоўнілі
- Вацлаў Багдановіч
- Ігар Дзегцяронак
- Аляксандар Яўдаха
- Зьміцер (Дзьмітры) Колас
- Дзьмітры Кондрусь
- Натальля Краўчак
- Раман Карпаў
- Уладзімір Магронаў
- Дзьмітры Новікаў
- Іван Петраневіч
- Аляксей Чарэшнеў
Паводле праваабаронцаў, улады ставяць ім у віну ўзаемадзеяньне з «экстрэмісцкімі» фармаваньнямі, піша «Вясна».
Цяпер у Беларусі 1141 палітычны вязень, пра якога ведаюць праваабаронцы «Вясны». Паводле праваабарончай ініцыятывы Dissidentby, палітвязьняў 1177. Розныя ініцыятывы выкарыстоўваюць розныя крытэры ўлучэньня ў сьпіс.
У сьпіс «экстрэмісцкіх» матэрыялаў дадалі 9 старонак у сацсетках
- Климовичи (ok.ru, старонка ўжо не існуе)
- Białoruś 2020 LIVE (Facebook, старонка не абнаўляецца з 2021 году)
- Białska Fundacja Solidarnośći z Białorusia (Facebook, назва напісаная з памылкай на самім рэсурсе)
- cbs_help — Цэнтр Беларускай Салідарнасці (Instagram)
- chestnok_live_ivulin — Честнок-Live (TikTok)
- Inicjatywa Wolna Białoruś (Facebook)
- prismatica.belarus (Instagram)
- SkeptiC (TikTok)
- studprisoners (Instagram)
У сьпіс «экстрэмістаў» дадалі яшчэ 29 чалавек
- Мікіта Баранаў — 29 гадоў
- Сьвятлана Братчэня — 50 гадоў
- Анатоль Бурак — 25 гадоў
- Аляксандар Гетчанка — 49 гадоў
- Віталь Галубоўскі — 49 гадоў
- Яўген Дорахаў — 45 гадоў
- Анастасія Зьверава — 40 гадоў
- Яўген Іскра — 30 гадоў
- Максім Кандраценка — 36 гадоў
- Ігар Клімковіч — 55 гадоў
- Віктар Койпаш — 38 гадоў
- Сяргей Латышэвіч — 41 год
- Андрэй Ліпчонак — 43 гады
- Уладзімір Літвінаў — 40 гадоў
- Вадзім Мікуліч — 38 гадоў
- Андрэй Орал — 46 гадоў
- Ганна Прымачова — 47 гадоў
- Аляксандар Радзюк — 42 гады
- Уладзіслаў Січкар — 27 гадоў
- Артур Тарасаў — 38 гадоў
- Дзмітрый Тарын — 37 гадоў
- Антон Целеш — 23 гады
- Руслан Тупік — 49 гадоў
- Віталь Цішчанка — 49 гадоў
- Вольга Ціханавецкая — 69 гадоў
- Арцём Шманоўскі — 31 год
- Дзьмітрый Шаплыка — 37 гадоў
- Аляксандра Яніцкая — 26 гадоў
- Тацьцяна Ярашэвіч — 40 гадоў
Усяго ў «экстрэмісцкім» сьпісе цяпер 6402 чалавекі, піша «Вясна».
Як рэжым Лукашэнкі выкарыстоўвае ярлык «экстрэмізму», каб душыць свабоду слова і змагацца з палітычнымі апанэнтамі
Пасьля сфальшаваных прэзыдэнцкіх выбараў 2020 году і сілавога здушэньня агульнанацыянальных пратэстаў аўтарытарны рэжым Аляксандра Лукашэнкі пачаў сыстэматычна выкарыстоўваць антыэкстрэмісцкае заканадаўства для барацьбы з іншадумствам, ліквідацыі незалежных мэдыя і перасьледу палітычных апанэнтаў.
Улады заблякавалі сайты незалежных мэдыя і спынілі публікацыю непадкантрольных друкаваных выданьняў, пазбавілі акрэдытацыі журналістаў іншаземных мэдыя і разграмілі офісы самых уплывовых СМІ. Сотні беларускіх рэпартэраў прайшлі праз арышты, дзясяткі застаюцца ў турмах. Усе незалежныя мэдыя, якія асьвятляюць грамадзка-палітычны парадак дня ў Беларусі, цяпер працуюць выключна з-за мяжы.
Ад 2021 году ўлады пачалі масава абвяшчаць вэб-сайты і асобныя ўліковыя запісы ў сацыяльных сетках незалежных мэдыя, палітычных і грамадзкіх арганізацый, ініцыятыў і проста блогераў «экстрэмісцкімі матэрыяламі», а іх аўтараў «экстрэмісцкімі фармаваньнямі» — часта без судовага разгляду.
Рэспубліканскі сьпіс экстрэмісцкіх матэрыялаў вядзе Міністэрства інфармацыі Беларусі. На дадзены момант у сьпісе на 1469 старонках пералічаны тысячы «экстрэмісцкіх матэрыялаў», за выкарыстаньне якіх прадугледжаная адказнасьць. У сьпісе — сайты, тэлеграм-каналы, акаўнты, старонкі ў сацыяльных сетках, відэаролікі і артыкулы ў інтэрнэце, маркі, значкі, CD-дыскі, а таксама кнігі, у тым ліку мастацкія.
На канец 2024 году больш за 6500 онлайн-рэсурсаў былі забароненыя такім чынам. За любое ангажаваньне з уключанымі ў экстрэмісцкі сьпіс рэсурсамі — ці гэта «падабайка», ці камэнтар, ці падпіска на канал — у Беларусі пагражае крымінальная адказнасьць. Удзел у «экстрэмісцкім фармаваньні» можа карацца турэмным зьняволеньнем да 10 гадоў.
Ужо тысячы беларусаў прайшлі праз штрафы, арышты і турэмнае зьняволеньне за «экстрэмізм».
Паводле ацэнкі Ўпраўленьня Вярхоўнага камісара ААН у правах чалавека, улады Беларусі «выкарыстоўваюць ярлык „экстрэмізм“ для падаўленьня іншадумства, адвольна клясыфікуючы дзеяньні, апісаныя як распаўсюд ілжывай інфармацыі, абразу службовых асобаў, дыскрэдытацыю інстытутаў, арганізацыю масавых беспарадкаў, заклікі да санкцый і распальваньне сацыяльнай варожасьці, як „экстрэмісцкія“, якія падлягаюць крымінальнаму перасьледу».