Сярод іх:
- Павел Шпак асуджаны да абмежаваньня волі ў папраўчай калёніі паводле артыкулаў 130, 342 (распальваньне іншай сацыяльнай варожасьці, удзел у групавых дзеяньнях, якія груба парушаюць грамадзкі парадак);
- Аляксей Ляўкевіч — да пазбаўленьня волі ў папраўчай калёніі паводле артыкулаў 130, 368, 369 Крымінальнага кодэксу (абраза прадстаўніка ўлады і Аляксандра Лукашэнкі, распальваньне іншай сацыяльнай варожасьці);
- Міхаіл Горбач — да пазбаўленьня волі ў папраўчай калёніі паводле артыкулаў 130, 368, 369, 361-1 (абраза прадстаўніка ўлады і Лукашэнкі, распальваньне іншай сацыяльнай варожасьці, стварэньне экстрэмісцкага фарміраваньня або ўдзел у ім);
- Тацяна Магнусава — да пазбаўленьня волі ў папраўчай калёніі паводле артыкулаў 361, 130, 369-1, 368, 367, ч. 3 артыкулу 361-1 КК («заклікі да незаконных дзеяньняў, накіраваных на прычыненьне шкоды нацыянальным інтарэсам Рэспублікі Беларусь», дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь, абраза і паклёп на Лукашэнку, распальваньне іншай сацыяльнай варожасьці, стварэньне «экстрэмісцкага» фарміраваньня або ўдзел у ім);
- Сяргей Пахомаў — да пазбаўленьня волі ў папраўчай калёніі паводле артыкулаў 361-4, 368, 369, 130 (садзейнічаньне «экстрэмісцкаму» фарміраваньню, абраза прадстаўніка ўлады і Лукашэнкі, распальваньне іншай сацыяльнай варожасьці);
- Віталь Абадзенка — да пазбаўленьня волі ў папраўчай арганізацыі паводле артыкулаў 361-3, 290-5 (удзел ці падрыхтоўка грамадзяніна Рэспублікі Беларусь на тэрыторыі замежнай дзяржавы ў ваенных дзеяньнях без упаўнаважаньня дзяржавы, арганізацыя дзейнасьці тэрарыстычнай арганізацыі і ўдзел у такой арганізацыі);
- Сяргей Васільеў — да пазбаўленьня волі паводле артыкулу 356 (дзяржаўная здрада);
- Пётар Асіпенка — да пазбаўленьня волі паводле артыкулаў 356 і 342 (дзяржаўная здрада і ўдзел у групавых дзеяньнях, якія груба парушаюць парадак).
Усіх гэтых грамадзян асудзілі паводле палітычных матываў з грубымі парушэньнямі права на справядлівы суд, заявілі праваабаронцы.
Анкахворую мазыранку асудзілі на 4 гады «хатняй хіміі» ў «справе Гаюна»
Гомельскі абласны суд разгледзеў крымінальную справу супраць палітзьняволенай Ірыны Левінай, якая праходзіла ў так званай «справе Гаюна».
Паводле праваабаронцаў «Вясны», яе асудзілі паводле ч. 1 і 2 артыкулу 361-4 (садзейнічаньне «экстрэмісцкай» дзейнасьці) Крымінальнага кодэксу на чатыры гады абмежаваньня волі без накіраваньня ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу з спагнаньне штрафу ў памеры 500 базавых велічыняў.
Цяжкахворую на анкалёгію Ірыну затрымалі ў Мазыры 25 чэрвеня 2025 году на выхадзе з анкадыспансэра. Адразу пасьля затрыманьня жанчыну зьмясьцілі ў гомельскі СІЗА № 3. Але пазьней стан здароўя жанчыны ў ізалятары пагоршыўся, і ёй дазволілі знаходзіцца спачатку ў лякарні, а потым дома. Тым ня менш, у яе ўзьніклі цяжкасьці з праходжаньнем лячэньня, бо заплянаваная апэрацыя стала немагчымай.
У Беларусі прызналі экстрэмісцкай дзіцячую кніжку пра дыназаўра выдавецтва «Тэхналёгія»
Экстрэмізм у кніжцы Эліяша Барта «Джа. Легенда аб забраным сэрцы» ўгледзеў 18 лютага суд Партызанскага раёну Менску.
Кнігу яшчэ ў 2023 годзе выпусьціла паўтысячным накладам выдавецтва «Тэхналёгія». У анатацыі да яе гаворыцца, што гэта «гісторыя пра дыназаўра Джа, які зьбіраў дзівосныя рэчы: пёркі, ракавінкі, камяні. Яго родны востраў захапілі жорсткія монстры, якія занялі найлепшыя для жыцьця мясьціны і забаранілі памятаць пра мінулае. Аднак жа Джа паміж спакоем і змаганьнем выбраў барацьбу, і ўрэшце захопнікам давялося хавацца па сьлізкіх норах».
21 лютага выдавецтва «Тэхналёгія» паведаміла пра спыненьне працы. У гэты ж дзень у Менску адбыліся масавыя затрыманьні выдаўцоў і кнігароў.
Апроч кнігі, у «экстрэмісцкі сьпіс» трапілі яшчэ 18 рэсурсаў. У тым ліку сацыяльныя сеткі культурніцкага выданьня Palatno.
- Беларусь | Без фильтров (TikTok — @belarus_novosti)
- Беларусь | За минуту (TikTok — @belarus_morenews)
- Беларусь Факты (TikTok — @belarusfakty)
- Беларусь Life (TikTok — @belarus_life_tv)
- Вечерний чат (Telegram-чат)
- Кавярня Жаŷнера (Telegram-чат)
- Национал Социалистическое Общество (Telegram-чат)
- Темная Галерея (TikTok — darkclan313)
- belarus_about (Instagram)
- Biełaruski Źaǔnier/Беларускi Жаŷнер (Telegram-канал)
- mortalkobra (TikTok — user9080154078226)
- NN MEDIA REPORT (Threads)
- NN Media Report (YouTube)
- NSDAP info (Telegram-канал)
- Palatno Media (TikTok)
- SNP | NEDOERROR (Telegram-канал)
- VeraMach (TikTok — @veramach2)
- Verniki ŷ Vyalikuyu Roksi / Вернiкi ŷ Вялiкую Роксi (Telegram-чат)
Форум