Завочны вырак за ўдзел у пратэстах 2020 году ў Пінску
27-гадовага пінчука Дзяніса Дзенісенку завочна асудзілі на 4 гады калёніі, піша «Вясна».
У судзе Пінскага раёну і гораду Пінску 2 сьнежня 2025 году разгледзелі крымінальную справу ў парадку спэцыяльнага вядзеньня (завочна) супраць Дзяніса Дзенісенкі. Пінчука абвінавацілі паводле ч. 2 арт. 293 («удзел у масавых беспарадках») Крымінальнага кодэксу.
Як паведамілі на сайце Вярхоўнага суду, Дзянісу прызначылі чатыры гады калёніі ва ўмовах агульнага рэжыму. 20 лютага судовая калегія Брэсцкага абласнога суду разгледзела апэляцыйную скаргу, але прысуд пакінула бязь зьменаў.
Выдавецтва Gutenberg Publisher прызналі «экстрэмісцкім фармаваньнем»
Пастанову вынесьлі па рашэньні КДБ. Паводле ведамства, да стварэньня выдавецтва маюць дачыненьне Валянціна і Ільля Андрэевы.
У сьпіс на сайце МУС унесьлі сайт выданьня Gutenbergpublisher.eu, а таксама старонкі ў сацыяльных сетках — TikTok, Facebook, Telegram, Instagram і Threads.
«Гутэнбэрг» — беларускае выдавецтва, якое працуе ў Эўропе. Сярод выдадзеных у ім кніг — пераклад на беларускую мову раману «1984» Джорджа Оруэла, дзіцячы зборнік экс-палітвязьня Андрэя Скурко, «Каласы пад сярпом тваім» Уладзіміра Караткевіча, раманы Сашы Філіпенкі і інш.
У сьпіс «экстрэмісцкіх матэрыялаў» улады ўнесьлі старонкі беларускага ПЭНа, Прэс-клюбу і ток-шоў Мікалая Халезіна
- Беларускі ПЭН / PEN Belarus (Сайт і сацыяльныя сеткі)
- Беларускi камітэт салідарнасці з Украінай (Facebook)
- Бірулька (TikTok)
- ГАНЦАВІЧЫ (Facebook)
- Лукаш за правду (TikTok)
- Нацыя Лидеров Онлайн-хаб (YouTube)
- Перетрем с Халезиным (YouTube)
- Першы рэгіён (Facebook)
- Я не пiдримую нацизм (Telegram-стыкеры)
- belarusk_ (TikTok)
- belarus_about (Instagram)
- Belarusian Verdict (Facebook)
- Biełaruski Źaǔnier/Беларускi Жаŷнер (Telegram)
- bielaruskiantykamunist (TikTok)
- сhe_slavik (Instagram)
- fantomx (TikTok)
- Grodno Essence / Гродно Сущность (Telegram)
- Gutenberg Publisher (Instagram)
- hermanvertinskiy (Instagram)
- mikita_belar (Instagram)
- National Socialist Society / Национал Социалистическое Общество (Telegram)
- NN MEDIA REPORT (Instagram)
- paleshchuk (TikTok)
- Press Club Belarus (Сайт і сацыяльныя сеткі)
- SNP | NEDOERROR (Telegram)
- Swastika or Svastika, by Kim King (Telegram-стыкеры)
- usual_morningg (Threads)
- veramach2 (TikTok)
- Verniki ŷ Vyalikuyu Roksi / Вернiкi ŷ Вялiкую Роксi (Telegram)
- witek.bondaruk (TikTok)
- zerkalo_story (Instagram)
Крыніца — «Вясна»