Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску адбыліся масавыя затрыманьні выдаўцоў і кніганошаў

Кнігі, ілюстрацыйны здымак
Кнігі, ілюстрацыйны здымак

Пасьля ператрусаў і затрыманьняў частку людзей арыштавалі.

Паводле інфармацыі праваабарончага цэнтру «Вясна», агулам у Беларусі за тыдзень затрымалі як мінімум 10 чалавек — частку зь іх арыштавалі на «содні». Інфармацыю пра аблаву на кнігавыдаўцоў пацьвярджаюць і ўласныя крыніцы Свабоды.

У некаторых сем’ях затрымалі па некалькі чалавек. Пры ператрусах ва ўсіх прысутных у кватэрах і кабінэтах правяралі тэлефоны.

Прыходзілі як да супрацоўнікаў дзейных, так і да раней закрытых выдавецтваў. Прычым прэтэнзіі былі як да кіраўнікоў выдавецтваў, так і да звычайных супрацоўнікаў. А таксама да прадпрымальнікаў, якія займаюцца распаўсюдам кніг.

21 лютага стала вядома, што выдавецтва «Тэхналёгія» прыпыніла працу. Паведамленне пра гэта зьявіліся ў фэйсбуку выдавецтва.

«З пэўных прычын выдавецтва „Тэхналёгія“ не працуе».

Ніякіх падрабязнасьцяў спыненьня сваёй працы выдавецтва не падало.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
XS
SM
MD
LG