9 лютага Служба вонкавай выведкі Расеі выступіла з заявай, у якой папярэдзіла, што Захад чарговым разам рыхтуе «каляровую рэвалюцыю» ў Беларусі. 12 лютага гэтую інфармацыю пацьвердзіла і разьвіла афіцыйная прадстаўніца Міністэрства замежных справаў РФ Марыя Захарава.
Учора МЗС Беларусі паведаміў, што 5-6 лютага Менск наведаў высокапастаўлены прадстаўнік МЗС Францыі, ён сустрэўся з намесьнікам кіраўніка МЗС Беларусі Ігарам Сякрэтам.
На думку Кавалеўскага, дэмарш РФ (заявы СВР і Захаравай) — гэта рэакцыя на новыя падыходы Ўкраіны. Ён мяркуе, што другім трывожным для Масквы індыкатарам можа быць паступовая зьмена погляду Эўразьвязу на сытуацыю ў Беларусі.
Кавалеўскі паведаміў, што да канца лютага заплянаваныя тры абмеркаваньні ў мэханізмах Эўразьвязу беларускай сытуацыі па-за звыклай ужо тэматыкай санкцый.
Наконт візыту высокапастаўленага супрацоўніка МЗС Францыі Кавалеўскі нагадаў, што яшчэ ў леташнім кастрычніку ў Менск таксама прыяжджаў высокі прадстаўнік нямецкага МЗС.
«Гэта някепскі ўзровень для высьвятленьня пэрспэктываў дыялёгу, і таму, як падаецца, МЗС Беларусі спрабуе прыглушыць важнасьць гэтых візытаў» — сказаў кіраўнік Агенцтва эўраатлянтычнага супрацоўніцтва.
На ягоную думку, амэрыканскі трэк найменш пагрозьлівы для РФ.
Кавалеўскі лічыць, што ўсё больш робіцца відавочным кантраст паміж Беларусьсю і Расеяй. У Расеі палітвязьняў не вызваляюць зусім.
«У пэўным сэнсе гэта праява самастойнасьці Лукашэнкі ў рэалізацыі гэтага трэку» — мяркуе ён.
Форум