Пуцін зацьвердзіў сваім указам расейскую ядзерную дактрыну, у якой згадваецца Беларусь

Уладзімір Пуцін, 18 лістапада 2024
Уладзімір Пуцін, 18 лістапада 2024

У папярэдняй ядзернай дактрыне Расеі, ухваленай у 2020 годзе, магчымасьць выкарыстаньня ядзернай зброі абумоўлівалася толькі пагрозамі менавіта для расейскай дзяржавы.

Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін зацьвердзіў сваім указам асновы дзяржаўнай палітыкі Расеі ў галіне ядзернага стрыманьня.

Як адзначаецца ў адпаведным дакумэнце, апублікаваным на афіцыйным сайце Ўладзіміра Пуціна, указ прадугледжвае, што Расея пакідае за сабой права выкарыстаць ядзерную зброю ў выпадку прымяненьня гэтай або іншай зброі супраць Расеі або яе хаўрусьніцы Беларусі.

Апроч таго, Расея зможа прымяніць ядзерную зброю ў выпадку агрэсіі супраць Расеі ці Беларусі як удзельнікаў саюзнай дзяржавы з выкарыстаньнем звычайнай зброі, якая створыць пагрозу сувэрэнітэту або тэрытарыяльнай цэласнасьці краін.

Рашэньне аб выкарыстаньні ядзернай зброі ўхвальвае прэзыдэнт Расеі.

Расея будзе разглядаць магчымасьць выкарыстаньня ядзернай зброі ўжо пры атрыманьні «дакладнай інфармацыі» пра масваны старт сродкаў паветрана-касьмічнага нападу і перасячэньне імі дзяржаўнай мяжы.

У папярэдняй ядзернай дактрыне Расеі, ухваленай у 2020 годзе, магчымасьць выкарыстаньня ядзернай зброі абумоўлівалася толькі пагрозамі менавіта для расейскай дзяржавы.

​
XS
SM
MD
LG