Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сьвятлана Ціханоўская сустрэлася з насьледным прынцам Нарвэгіі Гоканам


Сустрэча адбылася ў рэзыдэнцыі амбасадара Нарвэгіі ў Вільні. Ціханоўская і прынц абмеркавалі сытуацыю з палітвязьнямі, якіх на сёньня ў Беларусі найменш 1388.

Сьвятлана Ціханоўская расказала пра ўмовы ў турмах, пра тое, што шмат зь якімі палітвязьнямі нават няма сувязі, яны знаходзяцца ў рэжыме incommunicado.

Нарвэжцы распытвалі Ціханоўскую пра ейнага мужа Сяргея, ад якога больш за год няма ніякіх вестак.

Ася Булыбенка, былая палітзьняволеная, якая таксама брала ўдзел у сустрэчы, расказала, што правяла 2 гады ў турме, будучы затрыманай, калі ёй было 19 гадоў, пасьля яе выключылі з унівэрсытэту, і выехаць зь Беларусі яна змагла толькі пасьля скаргі. Цяпер яна займаецца мастацтвам, празь якое расказвае пра сытуацыю ў Беларусі.

Ася Булыбенка, былая палітзьняволеная, і прынц Гокан.
Ася Булыбенка, былая палітзьняволеная, і прынц Гокан.

Журналістка і аналітык Ганна Любакова расказала пра рэпрэсіі супраць журналістаў, пра тое, як важна падтрымліваць незалежныя беларускія мэдыя, якія супрацьстаяць расейскай прапагандзе ў Беларусі, і зьвярнула ўвагу на тое, як важна інфармаваць сьвет пра Беларусь.

Старшы дарадца Сьвятланы Ціханоўскай Франак Вячорка сканцэнтраваўся на тым, як працуюць беларускія дэмакратычныя сілы і грамадзянская супольнасьць.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG