Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ціханоўская: Эўрапейская пэрспэктыва — справа выжываньня Беларусі


Сьвятлана Ціханоўская
Сьвятлана Ціханоўская

Дэмакратычная лідэрка Беларусі Сьвятлана Ціханоўская сёньня выступіла на Кангрэсе прадстаўнікоў мясцовых уладаў, зладжаным Радай Эўропы.

Яна заявіла, што ў беларускай рэвалюцыі нараджалася самакіраваньне. Паводле яе, на чале працэсу стаялі шараговыя людзі, а не палітыкі. Ціханоўская падкрэсьліла, што падзеі 2020 году заклалі аснову дэмакратычнай гарызантальнай сыстэмы.

На думку дэмакратычнай лідэркі, пуцінская Расея і дэмакратычныя прынцыпы несумяшчальныя, «пад Расеяй ня будзе ні свабоды, ні міру, ні будучыні», — сказала яна.

Ціханоўская зьвярнулася да прадстаўнікоў мясцовай і рэгіянальнай улады краінаў Эўропы з чатырма запытамі:

  • Дапамагчы беларусам падрыхтаваць рэформу самакіраваньня;
  • Запусьціць рэабілітацыйныя праграмы для дзяцей рэпрэсаваных і былых палітвязьняў;
  • Арганізаваць сыстэму стыпэндыяў і стажыровак для беларусаў, уключаць іх у праграмы акадэмічных і культурных абменаў;
  • Падтрымліваць эўрапейскую пэрспэктыву для Беларусі, Украіны і Малдовы.

«Я заклікаю Кангрэс, мэраў гарадоў, прадстаўнікоў мясцовых уладаў стаць часткай шырокай міжнароднай кааліцыі за інтэграцыю Беларусі ў Эўразьвяз», — сказала Сьвятлана Ціханоўская.

«Разам мы можам дапамагчы Ўкраіне выйграць гэтую вайну і вызваліць Беларусь з кіпцюроў тыраніі», — заявіла яна.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG