Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Брытанскі інвэстар «Солар Лэнд» падаў пазоў супраць Лукашэнкі


Інвэстар кампаніі «Солар Лэнд», грамадзянін Вялікай Брытаніі Кіябод Тутуньян Машад падаў пазоў супраць Беларусі ў Міжнародны цэнтар па ўрэгуляваньні інвэстыцыйных спрэчак у сувязі з тым, што дзяржава нацыяналізавала сонечную электрастанцыю ў Чэрыкаўскім раёне, якая належала кампаніі.

Пазоў зарэгістраваны 19 сакавіка 2024 году.

Пазваным выступае Рэспубліка Беларусь, а таксама Аляксандар Лукашэнка, прэм’ер-міністар, міністры замежных спраў, юстыцыі, эканомікі, энэргэтыкі і старшыня Дзяржаўнага камітэту маёмасьці. Брытанскага фундатара будзе прадстаўляць Princeton Partners LLC, Dubai, UAE.

У якасьці падставы для падачы пазову ўказана пагадненьне Вялікай Брытаніі і Беларусі аб садзейнічаньні ажыцьцяўленьню і абароне інвэстыцый.

Найбуйнейшую сонечную электрастанцыю Беларусі плошчай 220 га, разьмешчаную ў Чэрыкаўскім раёне Магілёўскай вобласьці, аднялі ў брытанскага інвэстара.

Улетку 2023 году інвэстар ТАА «Солар Лэнд» прапаноўваў ураду Беларусі пачаць мірныя перамовы. Ён патрабаваў кампэнсацыю, роўную поўнай рынкавай вартасьці ягоных інвэстыцый, якая ацэньваецца ў сотні мільёнаў даляраў ЗША.

Беларускія ўлады на перамовы не пайшлі, канфіскавалі электрастанцыю і выставілі яе на аўкцыён у сакавіку 2024 году. Аўкцыён не адбыўся, бо ніхто не адважыўся купіць прадпрыемства.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG