Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Найвялікшую сонечную электрастанцыю Беларусі, якую аднялі ў брытанскага інвэстара, вырашылі прадаць з аўкцыёну


Сонечную электрастанцыю плошчай 220 га, разьмешчаную ў Чэрыкаўскім раёне Магілёўскай вобласьці, прадаюць з аўкцыёну з прычыны даўгоў кампаніі-ўладальніка ТАА «Солар Лэнд».

Таргі пачнуцца 14 сакавіка, стартавы кошт — 79,751 млн беларускіх рублёў, мінімальны задатак — 10% ад сумы.

Станцыю ўвялі ў эксплюатацыю ў лістападзе 2021 году, яе магутнасьць — прыкладна роўная 1/11 ад вытворчасьці аднаго энэргаблёк БелАЭС.

Што вядома пра кампанію «Солар Лэнд»

Паводле сэрвісу «Картатэка», кампанія «Солар Лэнд» была зарэгістраваная ў 2015 годзе для будаўніцтва і эксплюатацыі будучай фотаэлектрычнай станцыі. 100% долі ў ёй належыць брытанскай фірме Сameliaside. Яе, у сваю чаргу, стварылі як праект у зялёнай энэргетыцы Беларусі брытанскія інвэстыцыйныя кампаніі United Green Group і Altоstarta, пісала раней «Люстэрка».

Інвэстыцыйную дамову з уладамі Беларусі на пабудову найбуйнейшай у краіне сонечнай электрастанцыі ў Чэрыкаўскім раёне падпісалі ў 2014 годзе. Будаўніцтва стартавала ў 2018-м. У ім узялі ўдзел беларускі і нямецкі падрадчык, а абсталяваньне было з Кітаю. Станцыя пачала працу ў верасьні 2021 году, а першым месяцам камэрцыйнай эксплюатацыі стаў люты мінулага году. Агульная сума інвэстыцыйных затрат на праект ацэньвалася ў 170 мільёнаў даляраў.

З 2022 году гэтая прыватная сонечная электрастанцыя прадавала дзяржаве электраэнэргію. Па законе электрычнасьць, вырабленая за кошт аднаўляльных крыніц энэргіі, аплачвалася фірме, якая яе вырабляла, паводле падвышанага тарыфу. Кампанія атрымала ад дзяржавы за свае паслугі амаль 16 мільёнаў рублёў. Але пасьля таго як заканадаўства зьмянілі, скасаваўшы падвышаныя тарыфы для такой электрычнасьці, улады запатрабавалі ў прыватніка вярнуць гэтыя грошы. З гэтага пачаліся працяглыя судовыя разборкі, якія сталі адной з прычын банкруцтва фірмы.

Падчас разбору ў эканамічным судзе Магілёўскай вобласьці 15 студзеня прызналі несапраўднымі рэгістрацыю і права ўласнасьці «Солар Лэнд» на капітальны будынак, які зьяўляецца падстанцыяй «Рэчыца», дзе вырабляецца электраэнэргія. Акрамя адабранай у прыватніка нерухомасьці, суд пастанавіў спагнаць зь яго таксама крыху больш за 413 тысяч рублёў дзяржаўнай пошліны.

Кампанія «Солар Лэнд» падавала на банкруцтва, аднак эканамічны суд Менску ў траўні вярнуў заяву. Гэтая кампанія раней трапіла пад контрасанкцыі Менску, уладальнікам фірмаў з «чорнага сьпісу» забаранілі распараджацца акцыямі.

Пазьней стала вядома, што грамадзянін Вялікай Брытаніі Кіабод Тутанян Машад, які інвэставаў у «Солар Лэнд», патрабуе ад уладаў Беларусі кампэнсаваць яму сотні мільёнаў даляраў. Ён падаў адпаведнае апавяшчэньне аб спрэчцы 26 ліпеня 2023 году.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG