Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: 108 гадоў таму ў Вільні выйшаў першы нумар беларускае газэты «Гоман»


Старонка з газэты «Гоман» на выставе «Крывіцкая Мэка» ў Менску, жнивень 2018 году
Старонка з газэты «Гоман» на выставе «Крывіцкая Мэка» ў Менску, жнивень 2018 году

Падзеі 28 лютага ў Беларусі, у сьвеце, у гісторыі.

Дата дня

28 лютага 1916 году ў Вільні выйшаў першы нумар беларускай грамадзка-палітычнай і літаратурнай газэты «Гоман». Яна выходзіла двойчы на тыдзень зь лютага 1916 да канца 1918 году, спачатаку кірыліцай, а пасьля — і лацінкай. Рэдактарамі газэты былі Вацлаў Ластоўскі, беларускі навуковец, выдавец, пісьменьнік, публіцыст і палітычны дзяяч, прэм’ер-міністар БНР (да сярэдзіны 1917-га) і беларускі журналіст і нацыянальны дзеяч Язэп Салавей (пасьля сярэдзіны 1917 году).

Газэта, сярод іншага, надрукавала шэраг артыкулаў, нарысаў, іншых матэрыялаў па гісторыі Беларусі і нацыянальнай культуры, упершыню апублікавала некаторыя творы Якуба Коласа, Максіма Багдановіча, Зьмітрака Бядулі, Алеся Гаруна, Цішкі Гартнага, Алеся Гурло, а таксама дасьледаваньні Мікалая Нікіфароўскага, літаратурна-крытычныя нарысы Антона Луцкевіча (пад псэўд. А. Навіна) і інш.

Таксама ў гэты дзень

1768 — на Падольлі была створаная Барская канфэдэрацыя, вайскова-палітычнае аб’яднаньне шляхты, магнатаў і дзеячоў царквы Рэчы Паспалітай дзеля змаганьня за ўнутраную і замежную незалежнасьць краіны, супраць уплыву Расеі на каралеўскі ўрад, а таксама дзеля захаваньня шляхецкіх вольнасьцяў.

1854 — заснаваная Рэспубліканская партыя ЗША.

1922 — Вялікая Брытанія прызнала незалежнасьць Эгіпту.

2013 — папа Бэнэдыкт XVI пакінуў пасад.

Папа Бэнэдыкт XVI, які пайшоў у адстаўку (справа), разьвітваецца з сваім пераемнікам папам Францішкам, 2013
Папа Бэнэдыкт XVI, які пайшоў у адстаўку (справа), разьвітваецца з сваім пераемнікам папам Францішкам, 2013

У гэты дзень нарадзіліся

1533Мішэль Мантэнь, францускі пісьменьнік і філёзаф.

Мішэль Мантэнь
Мішэль Мантэнь

1901 Лайнус Карл Полінг, амэрыканскі хімік, ляўрэат дзьвюх Нобэлеўскіх прэміяў — прэміі ў хіміі і прэміі міру.

1913Аляксей Шудзейка, дзеяч беларускай эміграцыі ў Нямеччыне і ЗША.

1947 годуГаліна Сямдзянава, палітык, сябра фракцыі БНФ у Вярхоўным Савеце Беларусі ХІІ скліканьня, удзельніца нацыянальна-дэмакратычнага руху 1990-х — пачатку ХХІ ст.

Галіна Сямдзянава
Галіна Сямдзянава

1949 Ібрагім Канапацкі, гісторык, грамадзкі дзеяч, адзін зь лідэраў татарскай грамады Беларусі.

Ібрагім Канапацкі
Ібрагім Канапацкі

У памяці

1616 Мікалай Крыштаф Радзівіл «Сіротка», дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага, вандроўнік.

Мікалай Крыштаф Радзівіл «Сіротка»
Мікалай Крыштаф Радзівіл «Сіротка»

1942 Канстанцін Пушкарэвіч, беларускі і расейскі славіст, літаратуразнаўца, пэдагог.

1942 Канстанцін Кернажыцкі, беларускі гісторык.

1985 Вадзім Жучкевіч, беларускі географ.

1986 Уляф Пальмэ, прэм’ер-міністар Швэцыі (забіты).

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG