Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Time выбраў 12 прэтэндэнтак на званьне «жанчыны 2024 году»


Кінарэжысэрка Грэта Гервіг
Кінарэжысэрка Грэта Гервіг

Часопіс Time апублікаваў сьпіс з 12 прэтэндэнтак на званьне «жанчыны 2024 году».

Сярод іх дзяячкі навукі, культуры і спорту, грамадзянскія актывісткі. На думку Time, іх аб’ядноўвае тое, што яны будуюць лепшую будучыню для жанчын і грамадзтва і ўласным прыкладам паказваюць, якім яна можа быць.

У сьпіс увайшла актрыса і кінарэжысэрка Грэта Гервіг, чый фільм «Барбі» — сатыра на грамадзтва спажываньня — стаў адным з самых касавых у 2023 годзе, а сёлета вылучаны на прэмію «Оскар» у шасьці намінацыях. Яшчэ адна дзяячка кіно ў сьпісе — акторка Тараджы Хенсан, якая змагаецца за роўную аплату акторскай працы мужчын і жанчын і рэгулярна падымае тэму няроўнасьці заробкаў у Галівудзе.

У пераліку прысутнічае ляўрэатка Нобэлеўскай прэміі 2023 году ў эканоміцы Кляўдыя Голдын: яе дасьледаваньні прысьвечаныя ролі жаночай працы ў эканоміцы і таму, як гэтая роля зьмяняецца з ходам гісторыі. Іншая навукоўца — генэтык Марлена Фейза — дасьледавала таксыкоз цяжарных і высьветліла, што ён залежыць ад генэтычнай схільнасьці.

Аўтары сьпісу адзначылі намаганьні жанчын-актывістак Ізраілю і Палестыны, якія разам выступаюць за мір.

Агулам у сьпісе 12 кандыдатур. Свой выбар часопіс Time абʼявіць на цырымоніі ў Лос-Анджэлесе ў пачатку сакавіка. Сакавік у многіх краінах абʼяўлены грамадзкімі людзьмі месяцам жаночай гісторыі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG