Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Апублікаваны поўны сьпіс намінантаў на кінапрэмію «Оскар». Хто там, акрамя «Барбі» і «Апэнгеймэра»?


Амэрыканская кінаакадэмія апублікавала сьпіс намінантаў на прэмію «Оскар» 2024 году. У катэгорыі «Найлепшы дакумэнтальны фільм» на прэмію прэтэндуе ўкраінская стужка «20 дзён у Марыюпалі» Мсьціслава Чарнова.

Як піша «Зеркало», найбольшую колькасьць намінацый — 13 — атрымала стужка Крыстафэра Нолана «Апэнгеймэр». У фільма Ёргаса Лантымаса «Бедныя няшчасныя» — 11 намінацый, у драмы Марціна Скарсэзэ «Забойцы кветкавага месяца» і «Барбі» Грэты Гервіг — па 10 намінацый.

Намінацыі ў асноўных катэгорыях выглядаюць наступным чынам.

Найлепшая мужчынская роля:

  • Брэдлі Купэр, «Маэстра»
  • Колман Дамінга, «Растын»
  • Пол Джамаці, «Пакінутыя»
  • Кіліян Мэрфі, «Апэнгеймэр»
  • Джэфры Райт, «Амэрыканскае чытво»

Найлепшая мужчынская роля другога пляну:

  • Стэрлінг Браўн, «Амэрыканскае чытво»
  • Робэрт Дэ Ніра, «Забойцы кветкавага месяца»
  • Робэрт Даўні-малодшы, «Апэнгеймэр»
  • Раян Госьлінг, «Барбі»
  • Марк Руфала, «Бедныя няшчасныя»

Найлепшая жаночая роля:

  • Анэт Бэнінг, «Даяна Найед»
  • Лілі Глэдстоўн, «Забойцы кветкавага месяца»
  • Сандра Хюлер, «Анатомія падзеньня»
  • Кэры Маліган, «Маэстра»
  • Эма Стоўн, «Бедныя няшчасныя»

Найлепшая жаночая роля другога пляну:

  • Эмілі Блант, «Апэнгеймэр»
  • Даніэль Брукс, «Колер лілёвы»
  • Амэрыка Фэрара, «Барбі»
  • Джодзі Форстэр, «Даяна Найед»
  • Давайн Джой Рэндальф, «Пакінутыя»

Найлепшы ігравы фільм:

  • «Амэрыканскае чытво»
  • «Анатомія падзеньня»
  • «Барбі»
  • «Пакінутыя»
  • «Забойцы кветкавага месяца»
  • «Маэстра»
  • «Апэнгеймэр»
  • «Мінулыя жыцьці»
  • «Бедныя няшчасныя»
  • «Зона інтарэсаў»

Найлепшы рэжысэр:

  • Жустын Трые, «Анатомія падзеньня»
  • Марцін Скарсэзэ, «Забойцы кветкавага месяца»
  • Крыстафэр Нолан, «Апэнгеймэр»
  • Ёргас Лантымос, «Бедныя няшчасныя»
  • Джонатан Глейзэр, «Зона інтарэсаў»

Найлепшы ігравы фільм на замежнай мове:

  • «Я — капітан», Італія
  • «Ідэальныя дні», Японія
  • «Таварыства сьнегу», Гішпанія
  • «Настаўніцкая», Нямеччына
  • «Зона інтарэсаў», Вялікая Брытанія

У 2021 годзе беларускі фільм «Возера радасьці» трапіў у лонг-ліст прэміі «Оскар» — у катэгорыі «Найлепшы гульнявы кароткамэтражны фільм». Беларуская стужка тады трапіла ў пашыраны ліст прэтэндэнтаў адразу ў чатырох намінацыях:

  • Найлепшы фільм
  • Найлепшая акторка
  • Найлепшая мужчынская роля
  • Найлепшыя здымкі

Фільм «Возера радасьці», галоўную ролю ў якім згуляла Анастасія Пляц, здымалі ў вёсках Ляхавіцкага раёну на Берасьцейшчыне. Кінатвор па рамане пісьменьніка Віктара Марціновіча расказвае гісторыю 9-гадовай Ясі, у якой памерла маці. Бацька вырашыў уладкоўваць сваё асабістае жыцьцё з новай жонкай, а дачку адправіў у інтэрнат. Але аднойчы дзяўчынка вярнулася. У канцы кастрычніка 2020 году кінастужка Аляксея Палуяна перамагла на фэстывалі кароткамэтражнага кіно ў Лос-Анджэлесе L.A. Shorts International Film Festival.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG