У Маскве заявілі аб інтэнсіўнай атацы Ўкраіны на Крым. Перад гэтым украінская выведка анансавала напад на Керчанскі мост

Керчанскі мост. Ілюстрацыйнае фота
Керчанскі мост. Ілюстрацыйнае фота

Ва Ўкраіне заявілі, што Расея ў ноч на 24 лістапада запусьціла на ўкраінскую тэрыторыю тры бесьпілётнікі, іх зьбілі супрацьпаветраныя сілы Ўкраіны.

У Міністэрстве абароны Расеі заявілі, што ў ноч на 24 лістапада перашкодзілі Ўкраіне атакаваць Крым дронамі самалётнага тыпу.

«Дзяжурныя сродкі супрацьпаветранай абароны зьнішчылі 16 бесьпілётнікаў, зь якіх 13 — над Крымскім паўвостравам і тры — над тэрыторыяй Валгаградзкай вобласьці», — адзначаецца ў афіцыйным паведамленьні.

22 лістапада Галоўнае ўпраўленьне выведкі Міністэрства абароны Ўкраіны апублікавала відэазапіс з Крымскім мостам з камэнтаром: «Крымскі асеньні вецер і абсалютна лішняя канструкцыя».

Раней Украіна некалькі разоў атакавала Керчанскі мост. Праз істотныя пашкоджаньні расейскія ўлады вымушаны былі спыняць на ім рух.

Ва Ўкраіне заявілі, што Расея ў ноч на 24 лістапада запусьціла на ўкраінскую тэрыторыю тры бесьпілётнікі, іх зьбілі супрацьпаветраныя сілы Ўкраіны.

​
XS
SM
MD
LG