Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У праект 12-га пакету санкцый Эўразьвязу за расейскую вайну ва Ўкраіне трапілі 11 беларусаў. Сьпіс


Сьцягі Ўкраіны і Эўразьвязу ў Эўрапарлямэнце. Брусэль, 2022
Сьцягі Ўкраіны і Эўразьвязу ў Эўрапарлямэнце. Брусэль, 2022

Свабодзе сталі вядомыя дэталі 12-га пакету санкцый Эўразьвязу за агрэсіўную вайну Расеі супраць Украіны і яе падтрымку ўладамі Беларусі.

У Эўразьвязе лічаць 11 беларускіх чыноўнікаў і вайскоўцаў адказнымі за матэрыяльную падтрымку агрэсіі Расеі супраць Украіны. Іх абмяжуюць у магчымасьці атрымаць візы і замарозяць актывы.

У новы пакет санкцый, якія плянуе ўвесьці Эўразьвяз супраць Расеі і Беларусі за падтрымку расейскай вайны ва Ўкраіне, могуць увайсьці прадстаўнікі абароннай сфэры Беларусі.

Як стала вядома Свабодзе, сярод іх:

  • першы намесьнік старшыні Дзяржаўнага вайскова-прамысловага камітэту Алег Мішчанка, за павелічэньне паставак узбраеньня і вайсковай тэхнікі ў Расею;
  • намесьнік дзяржаўнага сакратара Савету бясьпекі Аляксандр Рахманаў (за прасоўваньне вайскова-тэхнічнай супрацы з Расеяй);
  • У сьпіс падсанкцыйных асоб прапанавалі ўключыць начальніка 230-га агульнавайсковага палігону ў Баранавіцкім раёне Аляксея Лабко (за падрыхтоўку на палігоне мабілізаваных расейцаў);
  • першага намесьніка дзяржаўнага сакратара Савету бясьпекі Паўла Муравейку (за забесьпячэньне разьвіцьця рэгіянальнай групоўкі войскаў Беларусі і Расеі);
  • начальніка Дэпартамэнту міжнароднага вайсковага супрацоўніцтва Мінабароны Валерыя Равенку (у сьпісе Рэвенка. — РС) за арганізацыю і рэалізацыю вайсковай супрацы зь Расеяй;
  • Папярэдне ўзгаднілі ўвядзеньне санкцый супраць старшыні Камітэту кантролю Васіля Герасімава;
  • начальніка 174-га навучальнага палігона вайскова-паветраных сіл і войскаў СПА Віталя Яфанава (адказваў за падрыхтоўку расейскіх мабілізаваных);
  • камандзіра 61-й авіябазы ў Баранавічах Леаніда Давідовіча (базу выкарыстоўвалі для запуску ракет па Ўкраіне);
  • намесьніка начальніка Генэральнага штабу Ўзброеных сіл Беларусі Сяргея Лагадзюка;
  • Санкцыі могуць увесьці супраць начальніка Гомельскага філіялу дзяржаўнага прадпрыемства «Белаэранавігацыя» Уладзімера Чаравухіна, адказнага за прадастаўленьне гомельскага аэрапорту для самалётаў паветрана-касьмічных сіл Расеі;
  • і намесьніка старшыні Дзяржаўнага вайскова-прамысловага камітэту Беларусі Вячаслава Рассалая, адказнага за перадачу Расеі ўзбраеньня і вайсковай тэхнікі для вайны ва Ўкраіне.

У Эўразьвязе лічаць усіх гэтых асобаў адказнымі за матэрыяльную падтрымку агрэсіі Расеі супраць Украіны. Іх абмяжуюць у магчымасьці атрымаць візы і замарозяць актывы.

Чакаецца, што галоўным у 12-м санкцыйным пакеце Эўразьвязу стане забарона гандлю расейскімі дыямэнтамі і звадкаваным газам, а таксама імавернае узмацненьне ліміту цэнаў на продаж расейскай нафты.

Апроч таго, плянуюць забараніць пастаўкі ў Расеі хімічных рэчываў, літыевых батарэй, тэрмастатаў, рухавікоў пастаяннага току, маторы для бесьпілётнікаў, станкі і дэталі абсталяваньня, якія можна выкарыстоўваць у ваеннай прамысловасьці.

Эўракамісія таксама разглядае магчымасьць, каб эўрапейскія кампаніі, якія кантралююць грамадзяне Расеі або расейскія юрыдычныя асобы, атрымлівалі дазвол на перавод грошай за межы Эўразьвязу.

Абмеркаваньне гэтых прапаноў адбудзецца ў Брусэлі на гэтым тыдні.

Санкцыі супраць Беларусі за падтрымку расейскай вайны ва Ўкраіне

Аляксандар Лукашэнка прызнаў, што зь Беларусі па ўкраінскай тэрыторыі стралялі ракетамі. Пры гэтым беларускіх вайскоўцаў на ўкраінскую тэрыторыю не адправілі.

Амбасадарка ЗША ў Беларусі Джулі Фішэр у інтэрвію Свабодзе заявіла, што «рэжым Лукашэнкі — саўдзельнік цяперашняга ўварваньня Расеі ва Ўкраіну, бо дазволіў Расеі зрабіць напад зь беларускай тэрыторыі».

26 лютага санкцыі супраць Расеі і Беларусі абвясьцілі Канада і Рада Эўразьвязу. У сьпіс трапілі 20 беларускіх чыноўнікаў і вайскоўцаў. 15 юрыдычных і 8 фізычных асобаў трапілі ў санкцыйны сьпіс ЗША.

28 лютага амбасадары краін Эўразьвязу ўвялі візавыя санкцыі ў дачыненьні 22 беларускіх высокапастаўленых асобаў.

Маладачанская фабрыка «МэбеЛайн» пайшла ў прастой, бо швэдзкая кампанія IKEA згарнула бізнэс у краіне. IKEA шчыльна супрацоўнічала яшчэ з цэлым шэрагам вытворцаў і фабрык, у тым ліку дзяржаўных. Сярод іх дзяржаўны «Менскі мэблевы цэнтар» з Маладэчна, магілёўскі вытворца тэкстылю «Магатэкс», менскі гадзіньнікавы завод «Луч» і іншыя.

У сакавіку Эўразьвяз забараніў экспартаваць прадукцыю дрэваапрацоўкі, вырабленую ў Беларусі ці экспартаваную зь яе. Міністэрства лясной гаспадаркі заявіла, што вымушана скіраваць прадукцыю з Эўропы ў Азію.

Празь цяжкасьці вядзеньня бізнэсу ў рэгіёне ня дзейнічаюць у краіне сэрвісы пошуку жытла на час падарожжаў і выправаў Booking.com і Airbnb.

Дацкая транпартна-лягістычная кампанія Maersk заявіла аб спыненьні перавозак грузаў у Беларусь 4 сакавіка. Пры сыход зь беларускага рынку паведамілі іншыя кампаніі падобнага профілю — DHL і FedEx.

5 сакавіка фінская кампанія OLVI паведаміла пра пачатак згортваньня свайго бізнэсу ў Беларусі, дзе кампаніі належыць «Лідзкае піва». 840 супрацоўнікаў заводу пакуль будуць атрымліваць заробак, спыненьне бізнэсу будзе паступовым.

6 сакавіка наклала санкцыі Рэспубліка Карэя. Там увялі меры экспартнага кантролю для Беларусі, мяркуючы, што яна «істотна спрыяе ўварваньню Расеі ва Ўкраіну».

8 сакавіка санкцыі ўвяла Японія. Актывы фізычных і юрыдычных асобаў, якія трапілі пад новыя абмежаваньні, замарожваюцца. Забараняюцца пастаўкі тавараў двайнога прызначэньня ў Беларусь і экспарт у адрас Міністэрства абароны Беларусі і «Інтэгралу».

Сусьветны банк спыніў усе праграмы ў Беларусі. Банк адзначыў, што ён не ўхваляў новых крэдытаў Беларусі з 2020 году.

Абмежаваньні закранулі спартовую галіну. Зборныя Беларусі розных узростаў адхілілі ад удзелу ў міжнародных турніраў у хакеі, гандболе і баскетболе. Беларускую зборную не дапусьцілі да Паралімпійскіх гульняў — 2022.

Рэйтынгавае агенцтва Fitch, зважаючы на санкцыі, панізіла доўгатэрміновы сувэрэнны крэдытны рэйтынг Беларусі да ССС, што азначае рэальную магчымасьць дэфолту.

Амэрыканская фінансавая кампанія American Express прыпыніла аказаньне паслуг у краіне. Па яе картках цяпер немагчымыя ніякія апэрацыі.

9 сакавіка Эўразьвяз ухваліў адключэньне ад SWIFT трох беларускіх банкаў. Гэта «Белаграпрамбанк», банк «Дабрабыт» і Банк разьвіцьця.

16 красавіка ўведзена поўная забарона на перасячэньне грузавым транспартам Беларусі і Расеі мяжы з ЭЗ. У рашэньні Эўразьвязу, якое апублікавана ў афіцыйным часопісе, сказана, што ЭЗ у адпаведнасьці з уведзенымі санкцыямі забараняе ўвоз і транзыт грузаў аўтатранспартам зь Беларусі і Расеі на тэрыторыю Эўразьвязу.

22 лістапада Канада пашырыла ранейшыя санкцыі. У сьпісы ўключылі дадаткова 22 беларускіх чыноўнікаў, а таксама 16 беларускіх кампаніяў, зьвязаных з ВПК, машынабудаваньнем, фінансавым сэктарам і чыгуначным транспартам. Сярод падсанкцыйных асобаў апынуліся адказныя за перавозкі расейскіх вайскоўцаў і тэхнікі, якая выкарыстоўвалася для ўварваньня ва Ўкраіну. У сьпісе кампаніяў, якія трапілі пад санкцыі, апынуліся беларускія Альфа-Банк і МТБанк. У красавіку 2023 у сьпіс дадалі яшчэ 9 беларускіх банкаў.

28 студзеня 2023 году прэзыдэнт Украіны ўвёў у дзеяньне рашэньне Рады нацыянальнай бясьпекі і абароны аб санкцыях супраць 185 юрыдычных і фізычных асоб, якіх Расея выкарыстоўвае для перавозкі па чыгунцы асабовага складу і вайсковай тэхнікі. У сьпіс трапілі «Беларуськалій», Гомельскі хімічны завод, «Беларуская чыгунка», «Белінтэртранс», «Грузавая служба-Захад», «Лякафарба», «Белгазпрамбанк», «ПЛМ-Інавацыі», «Кронаспан ОСБ», «Беллесэкспарт», «Супрацоўніцтва Транс-Агра», «Рэал-Агент», «Прамагралізінг», «АСБЛізінг», «Транзыт-Аўта-2003», «Ізатэрмічная лягістыка», «Омск-Карбон Магілёў» і іншыя.

20 ліпеня Аўстралія ўнесла ў санкцыйныя сьпісы высокапастаўленых вайскоўцаў Беларусі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG