Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея падала ў суд на Міжнародны алімпійскі камітэт


Алімпійскі камітэт Расеі
Алімпійскі камітэт Расеі

Нацыянальны алімпійскі камітэт Расеі зьвярнуўся ў Спартовы арбітражны суд (CAS) з нагоды прыпыненьня дзейнасьці, накладзенага Міжнародным алімпійскім камітэтам (МАК) у сувязі з «анэксіяй» украінскіх спартовых арганізацый.

Пэўна, слуханьні пройдуць у швайцарскай Лязане, дзе знаходзяцца штаб-кватэры CAS і МАК.

Судовая спрэчка не павінна закрануць расейскіх спартоўцаў, якія рыхтуюцца да адбору і ўдзелу ў Алімпійскіх гульнях у Парыжы летам 2024 году. Ім МАК дазволіў выступленьні бязь сьцяга і гімна.

У кастрычніку МАК прыпыніў дзейнасьць Нацыянальнага алімпійскага камітэту Расеі да далейшага паведамленьня пасьля таго, як гэты орган прызнаў рэгіянальныя камітэты чатырох анэксаваных Расеяй украінскіх тэрыторый — Луганску, Данецку, Херсону і Запарожжа (войскі Расеі часткова займаюць тэрыторыі гэтых абласьцей, у тым ліку два першыя гарады з названых. — Заўв. Свабоды), піша агенцтва Associated Press.

За вайну ва Ўкраіне ў лютым МАК адхіліў ад міжнародных стартаў расейскіх і беларускіх спартоўцаў. Але ўжо ў сакавіку 2023-га МАК рэкамэндаваў асобным спартоўцам вярнуцца да спаборніцтваў пад нэўтральным сьцягам і на строгіх умовах, у тым ліку каб яны не падтрымлівалі вайну ва Ўкраіне.

Пасьля прыпыненьня паўнамоцтваў Алімпійскага камітэту Расеі атлеты ўсё яшчэ могуць удзельнічаць у Гульнях-2024, калі яны прайшлі кваліфікацыю і па прамым запрашэньні ад кіроўнага органу свайго віду спорту, у абыход МАК.

Прыпыненьне дзейнасьці пазбавіла расейскі камітэт права атрымліваць частку грошай на трансьляцыю і спонсарства Алімпійскіх гульняў на мільёны даляраў у кожным чатырохгадовым цыкле фінансаваньня (летняя і зімовая Алімпіяды праходзяць раз на чатыры гады. — Заўв. Свабоды).

Цяпер расейскія чыноўнікі разглядаюць прававыя крокі, каб атрымаць доступ да грошай, якія ня выплацілі Алімпійскаму камітэту краіны праз эканамічныя санкцыі падчас вайны ва Ўкраіне. Падача пазову ў суд — адзін з такіх крокаў.

У шэрагу відаў спорту вяртаньне расейскіх і беларускіх спартоўцаў, нават з умовай адмовы ад сьцяга і гімна, выклікаў рашучыя пратэсты ўкраінскіх спартовых уладаў, якія заклікалі да байкоту такіх турніраў. Ва Ўкраіне спачатку выдалі закон аб забароне сваім атлетам выступаць на адных спаборніцтвах са спартоўцамі дзьвюх краін, але затым зьмякчылі гэтыя абмежаваньні.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG