Столтэнбэрг пра ядзерную зброю ў Беларусі: пакуль не заўважылі зьменаў пазыцый, на якія варта рэагаваць

Перад пачаткам саміту ў Вільні. 11 ліпеня 2023
Перад пачаткам саміту ў Вільні. 11 ліпеня 2023

Генэральны сакратар NATO Енс Столтэнбэрг таксама заявіў, што ў NATO пакуль не бачаць прыкметаў разьмяшчэньня сіл расейскай прыватнай кампаніі «Вагнэр» у Беларусі.

Генэральны сакратар NATO Енс Столтэнбэрг заявіў аб небясьпечнай рыторыцы Расеі датычнай ядзернай зброі.

«Расея павінна ведаць, што ядзерную вайну выйграць немагчыма, таму пачынаць яе ня варта нікому. І, зразумела, мы маніторым тое, што робіць Расея. Мы асуджаем тое, што Расея абвясьціла аб разьмяшчэньні тактычнай ядзернай зброі ў Беларусі. Мы пакуль не пабачылі зьменаў у пабудове ядзерных сіл у Расеі, якія патрабавалі б рэагаваньня з нашага боку», — заявіў Енс Столтэнбэрг журналістам перад пачаткам саміту NATO у Вільні.

Генэральны сакратар NATO падкрэсьліў, што альянс працягвае быць пільным і будзе рабіць усё неабходнае для абароны любой дзяржавы ад патэнцыйнай пагрозы.

Енс Столтэнбэрг таксама заявіў, што ў NATO пакуль ня бачаць прыкметаў разьмяшчэньня сіл расейскай прыватнай кампаніі «Вагнэр» у Беларусі, але працягваюць сачыць за сытуацыяй.

​
XS
SM
MD
LG